адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Асі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Асінаўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чыгрынаўскі сельсавет у складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чыгрынаўка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асінаўка, сельсавет перайменаваны ў Асінаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Дзеднеўскага і Прылескага сельсаветаў[1]. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета з Пуцькаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы)[2]. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Пуцькаўскага сельсавета[3].
23 снежня 2009 года да Пуцькаўскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудкоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Галачоўка, Дрануха, Дрокаўка, Зялёны Прудок, Ключ, Ляхаўшчына, Новаягораўка, Петухоўка, Прудок, Расінка і Рымінка), цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Асінаўка, а сельсавет перайменаваны ў Асінаўскі[4]. 20 лістапада 2013 года ў склад Радамльскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Дубаснік, Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 904 чалавекі[6], з іх 93,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 940 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.