былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́бцаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Робцы.
Робцаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Дрыбінскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Робцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Затонскі сельсавет у складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — хутар Затоны. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Робцы, сельсавет перайменаваны ў Робцаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Чавускім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Расненскага сельсавета[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.