Жа́бінкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Жабінка.

Хуткія факты Жабінкаўскі раён, Краіна ...
Жабінкаўскі раён
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Жабінка
Кіраўнік Андрэй Мікалаевіч Кузьміч[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 53,33 %, руская 43,55 %
Размаўляюць дома: беларуская 15,11 %, руская 81,34 %[2]
Насельніцтва (2009)
25 031 чал.[2] (16-е месца)
Шчыльнасць 36,6 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,6 %,
рускія — 5,52 %,
украінцы — 4,31 %,
іншыя — 1,57 %[2]
Плошча 684,17[3]
(16-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
138 м[4]
Thumb
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Мяжуе з Камянецкім, Кобрынскім, Брэсцкім і Маларыцкім раёнамі. Працягласць з захаду на ўсход — 21 км, з поўначы на поўдзень — 45 км. Падзяляецца на 7 сельсаветаў.

Гісторыя

Тэрыторыя сучаснага Жабінкаўскага раёна заселена першабытным чалавекам каля 7-8 тысяч гадоў таму. У IX—X стагоддзях увайшла ў склад Тураўскага княства, з другой паловы XII стагоддзя яна аказалася пад уплывам валынскіх князёў, у 1319 годзе была ўключана ў Вялікае Княства Літоўскае. З 1921 года да верасня 1939 года ў складзе Польскай Рэспублікі (Палескае ваяводства).

15 студзеня 1940 года ўтвораны Жабінкаўскі раён у складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жабінка. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 13 сельсаветаў: Азяцкі, Глыбокаўскі, Жабінкаўскі, Рагозненскі, Радваніцкі, Сакалоўскі, Старасельскі, Стрыганецкі, Сцяброўскі, Сцяпанкаўскі, Сяхновіцкі, Чыжэўшчынскі, Якаўчыцкі.

Падчас Другой сусветнай вайны (1939—1945) на гэтай тэрыторыі актыўна дзейнічала Армія Краёва. Вёска Дрэмлева, спаленая ў 1942 разам з 286 жыхарамі. Раён вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года.

16 красавіка 1952 года вёска Жабінка атрымала статус гарадскога пасёлка, Жабінкаўскі сельсавет рэарганізаваны ў пассавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Сакалоўскі, Старасельскі, Сцяброўскі, Сяхновіцкі, Якаўчыцкі сельсаветы, утвораны Мацеевіцкі і Сакскі сельсаветы, Глыбокаўскі сельсавет перайменаваны ў Крыўлянскі, вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы перададзены ў склад Дзівінскага раёна[5]. 31 сакавіка 1959 года скасаваны Чыжэўшчынскі сельсавет. 8 жніўня 1959 года раён скасаваны, Радваніцкі і Стрыганецкі сельсаветы перададзены ў склад Брэсцкага раёна, Крыўлянскі, Мацеевіцкі, Сакскі, Сцяпанкаўскі і гарадскі пасёлак Жабінка — у склад Камянецкага раёна, Азяцкі і Рагозненскі сельсаветы — у склад Кобрынскага раёна. 30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Жабінка, Пятровіцкі, Сакскі, Сцяпанкаўскі сельсаветы Брэсцкага раёна, Азяцкі, Крыўлянскі, Рагозненскі, Якаўчыцкі сельсаветы Кобрынскага раёна. 23 снежня 1970 года гарадскі пасёлак Жабінка атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 21 студзеня 1971 года Рагозненскі сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, 3 ліпеня 1972 года — Сакскі ў Хмелеўскі. 20 кастрычніка 1995 года горад Жабінка і Жабінкаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 2 сакавіка 1998 года ўтвораны Жабінкаўскі сельсавет. 6 верасня 2000 года Пятровіцкі сельсавет перайменаваны ў Ракітніцкі. 11 мая 2012 года скасаваны Якаўчыцкі сельсавет[6].

Геаграфія

Паўночная частка раёна нізінна-раўнінная (вышыня над узроўнем мора да 200 м), цэнтральную і паўднёвыя часткі займае Брэсцкае Палессе (каля 150 м). Землі пераважна дзярнова-падзолістыя, пясчаныя і супясчаныя.

Па тэрыторыі раёна працякае рака Мухавец з прытокамі: Рыта, Трасцяніца, Асіпоўка, Батынка, Палахва, Жабінка, Барысаўка. Існуюць магістральныя каналы: Сяхнавіцкі і Безыменны. У заходняй частцы горада размяшчаецца самы буйны вадаём раёна — вадасховішча Візжар (25 га).

На беразе р. Мухавец ва ўрочышчы «Сасновы Бор» размешчаны санаторый «Буг», санаторый-прафілакторый «Надзея», шэраг дзіцячых аздараўленчых лагераў. Лясістасць раёна складае 19,7 %. Асноўнымі лесакарыстальнікамі з’яўляюцца Пятровіцкае і Чарнянскае лясніцтва Кобрынскага лясгаса, Камянецкае лясніцтва Брэсцкага лясгаса.

На тэрыторыі раёна размешчаны біялагічны заказнік мясцовага значэння «Непакойчыцы» (368,8 га). Існуюць 4 батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння (два дубы чарэшчатыя Пятровіцкія (в. Пятровічы), хвоя Веймутава (Пятровіцкае лясніцтва) і дуб-волат (п. Ленінскі). Размешчаныя гістарычны парк-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі, старадаўні парк «Ацечызна».

Насельніцтва

  • 1971 год — 25,3 тыс.
  • 2008 год — 25,1 тыс.

Вядомыя асобы

Старшыні Жабінкаўскага райвыканкама

  • з 16 мая 2019 — Віталь Уладзіміравіч Кулак[7].
  • з 12 снежня 2022 — Андрэй Мікалаевіч Кузьміч[8].

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.