Ракітніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ракі́тніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ракітніца.
Ракітніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ракітніца |
Дата ўтварэння | 4 студзеня 1965 |
Насельніцтва (2019) | 1 940 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 4 студзеня 1965 года як Пятровіцкі сельсавет у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Пятровічы ў складзе 8 населеных пунктаў (Булькова, Дзяглі, Задзерць, Замошаны, Пятровічы, Ракітніца, Стрыганец і Федзькавічы), якія ўваходзілі ў склад Рагозненскага сельсавета[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Каралін[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. 6 верасня 2000 года сельсавет перайменаваны ў Ракітніцкі, цэнтр перанесены ў вёску Ракітніца.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1645 чалавек[4], з іх 85,7 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 5,4 % — украінцы, 0,7 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 1940 чалавек[6].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.