адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́нінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ленінскі.
Ленінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ленінскі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 794 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рагозненскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рагозна. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 6 студзеня 1960 года ў склад Стрыганецкага сельсавета Брэсцкага раёна перададзена вёска Пятровічы[1]. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стрыганецкага сельсавета, з Азяцкага сельсавета перададзены вёскі Багданы, Мышчыцы, Рыкавічы, Хадасы і Чыжэўшчына[2]. 4 студзеня 1965 года з часткі сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Булькова, Дзяглі, Задзерць, Замошаны, Пятровічы, Ракітніца, Стрыганец і Федзькавічы) утвораны Пятровіцкі сельсавет[3]. 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. У 1968 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які ў 1970 годзе атрымаў назву Ленінскі[4]. У 1970 годзе скасавана вёска Ацячызна (злілася з пасёлкам Ленінскі)[5]. 21 студзеня 1971 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Ленінскі, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, скасавана вёска Рыкавічы (злілася з вёскай Чыжэўшчына)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2553 чалавекі[8], з іх 89,3 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 4,2 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 2794 чалавекі[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.