У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Грамадзянская вайна ў Судане.
Другая грамадзянская вайна ў Судане — вайна арабаў Судана супраць неарабскіх народаў Поўдня, якая доўжылася 22 гады (1983—2005) і суправаджалася актамі генацыду, масавымі забойствамі і выгнаннямі мірнага насельніцтва. Па ацэнцы 2001 года, ужо да гэтага часу каля 2 мільёнаў чалавек загінулі, а 4 мільёны аказаліся бежанцамі[7]. Ваенныя дзеянні і забойствы грамадзян выклікалі таксама голад і эпідэмічныя захворванні, якія суправаджаліся гібеллю людзей.
Хуткія факты Другая грамадзянская вайна ў Судане, Дата ...
Другая грамадзянская вайна ў Судане |
---|
|
Дата |
1983—2005 |
Месца |
Судан |
Прычына |
палітыка арабізацыі Поўдня |
Вынік |
Найвашскае пагадненне |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Агульныя страты |
|
|
Закрыць
Вайна вялася паміж арабскім урадам Судана, які базіраваўся на поўначы, і ўзброенай групоўкай НАВС (Народная армія вызвалення Судана, SPLA), якая прадстаўляла паўднёўцаў-неарабаў. Прычынай вайны была палітыка ісламізацыі, пачатая ўрадам Судана на чале з Джафарам Німейры ў 1983 годзе. Штуршком пачатку вайны стала напружанасць ва ўзброеных сілах краіны, выкліканая адпраўкай на Поўнач падраздзяленняў, якія складаліся з неарабскіх жыхароў Поўдня[8]. Баявыя дзеянні ішлі з пераменным поспехам. У 2002 годзе пачаўся мірны працэс, які завяршыўся ў студзені 2005 года падпісаннем Найвашскага мірнага пагаднення.