Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генацыд (ад грэч. γένος — род, племя і лат. caedo — забіваю) — знішчэнне або пераследаванне людзей па прыкмеце агульнага паходжання (паводле прынцыпу калектыўнай адказнасці). Канцэпцыя генацыду не закладае абавязковай біялагічнай агульнасці пераследаванай супольнасці.
Прычыненне смерці |
Забойства |
Заказное забойства Масавае забойства Дзетазабойства Бацьказабойства Прычыненне смерці па неасцярожнасці Генацыд · Суд Лінча Забойства гонару Рытуальнае забойства Царазабойства |
Забойца |
Наёмны забойца Серыйны забойца Асасін |
Некрымінальнае прычыненне смерці |
Смяротная кара Эўтаназія Самагубства |
Праект Права · Партал Права |
Міжнародны юрыдычны сэнс паняцця, паводле Міжнароднай канвенцыяй 1948 года, уключае забойствы членаў сацыяльнай групы; прычыненне сур’ёзных цялесных пашкоджанняў або разумовых разладаў членам такой групы; наўмыснае стварэнне для якой-небудзь групы жыццёвых умоў, якія разлічаны на яе поўнае або частковае фізічнае знішчэнне; захады, скіраваныя на немагчымасць нараджэння дзяцей у якой-небудзь групе; прымусовая перадача дзяцей з адной групы ў іншую.
Ідэалогія генацыду аснавана на перакананні, што рэпрэсіі могуць і павінны распаўсюджвацца не толькі на людзей, вінаватых у нечым асабіста, але і на тых, хто знаходзіцца з імі ў адной групе (сацыяльнай, культурнай, біялагічнай).
Паўнамаштабны генацыд мае мэтай татальнае фізічнае знішчэнне асобных супольнасцяў. Усеабдымны генацыд мае мэтай такое знішчэнне не часткі, а ўсіх супольнасцяў. Вузейшае паняцце этнацыд ужываецца ў дачыненні пераследавання этнічнай, нацыянальнай групы. Аўтагенацыд — знішчэнне грамадзянаў краіны яе ўласным урадам, яго складнікамі якога могуць быць палітацыд — знішчэнне або пераследаванне асобных палітычных груп, і дэмацыд — рэпрэсіі асобных сацыяльных груп.
Паняцце створана амерыканскім юрыстам Рафаэлем Лемкіным (1943) і спачатку азначала «дзеянні заваёўнікаў, які знішчаюць народы і этнічныя групы… найперш, яўрэяў, палякаў, славакаў і рускіх…». Пасля выхаду кнігі Р. Лемкіна «Асноўнае правіла ў акупаванай Еўропе» (1944) паняцце «генацыд» стала юрыдычным. Юрыдычны сэнс быў пашыраны і ўдакладнены ў міжнароднай канвенцыі «Аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранні за яго», падпісанай 9.12.1948 года ў Парыжы і ратыфікаванай усімі членамі ААН.
Паняцце ўвайшло ў палітычны абарот неўзабаве пасля 2-й сусветнай вайны ў сувязі з разгляданнем злачынстваў нацызму і ўжо тады шырока выкарыстоўвалася ў дакументах ААН. Аднак, сама практыка генацыду вядома здаўна.
Прыкладамі паўнамаштабнага генацыду з’яўляюцца дзеянні іспанцаў і партугальцаў супраць індзейцаў Лацінскай Амерыкі (1492—1750), генацыд паўноамерыканскіх індзейцаў.
Х. Шэрэр назваў 4 выпадкі паўнамаштабнага генацыду ў 20 ст. -- турэцкі генацыд армян (1,5 млн ахвяр за 1915—1923), дзеянні нацысцкай дзяржавы і яе саюзнікаў супраць насельніцтва акупаваных краін, генацыд у Кампучыі (1975—1979), генацыд у Руандзе (1994).
Звычайнымі сталі працяглыя дыскусіі вакол паняцця і адпаведнасці яго ўжывання пэўнай сітуацыі, якія працягваюцца ў пошуках палітычнай карысці або, наадварот, пазбягання палітычных наступстваў і адказнасці. Да прыкладаў, адмаўлення факту генацыду адносіцца, напрыклад, стаўленне савецкага кіраўніцтва да мільёнаў жыхароў тэрыторый, якія трапілі пад радыёактыўнае заражэнне пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.