У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Клінтан.
Джордж Клінтан (англ.: George Clinton; 26 ліпеня 1739 — 20 красавіка 1812) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Ён быў першым абраным губернатарам Нью-Ёрка, і затым віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў пры Томасе Джэферсане і Джэймсе Мэдысане.
Хуткія факты Джордж Клінтан, віцэ-прэзідэнт ЗША ...
Закрыць
Ва ўзросце 18 гадоў Клінтан паступіў на службу ў Брытанскую Армію падчас Франка-індзейскай вайны, даслужыўся да звання лейтэнанта. Затым ён вывучаў права, пасля стаў сакратаром у судзе агульнаграмадзянскіх позваў, а затым працаваў у каланіяльным сходзе. Пазней ён быў абраны ў Кантынентальны Кангрэс, дзе галасаваў за Дэкларацыю незалежнасці ЗША, але быў выкліканы Джорджам Вашынгтонам для службы брыгадным генералам народнага апалчэння і павінен быў з’ехаць перад падпісаннем.
Клінтан быў вядомы сваёй нянавісцю да лаялістаў — ён выкарыстоўваў канфіскацыю і продаж іх маёмасці, каб дапамагчы здушыць іх супраціў. Джордж Клінтан быў прыхільнікам і сябрам Джорджа Вашынгтона, падчас цяжкай зімоўкі ў Вэлі-Фордж ён пастаўляў прадукты харчавання войскам. На першую ў гісторыі ЗША інаўгурацыю прэзідэнта Клінтан прыехаў разам з Вашынгтонам верхам на кані і даў урачысты абед у гонар гэтай падзеі.