Запыт «Сітуацыя ў Дарфуры» перанакіроўваецца сюды; крымінальнае расследаванне па ініцыятыве Міжнароднага крымінальнага суда гл. Расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда ў Дарфуры.
Дарфурскі канфлікт — ваенны канфлікт у рэгіёне Дарфур на захадзе Судана, які пачаўся ў лютым 2003 года, калі паўстанцкія групы пачалі барацьбу з урадам Судана, які яны абвінавацілі ва ўціску неарабскага насельніцтва[16][17]. Урад адказаў на атакі шляхам правядзення кампаніі этнічнай чысткі супраць дарфурскіх неарабаў. Гэта прывяло да гібелі сотняў тысяч мірных жыхароў і абвінавачванні прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра ў генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці ў Міжнародным крымінальным судзе.[18]
Хуткія факты Дарфурскі канфлікт, Дата ...
Дарфурскі канфлікт |
---|
Асноўны канфлікт: Суданскія грамадзянскія войны |
|
Дата |
26 лютага 2003 — 31 жніўня 2020 |
Месца |
Дарфур, Судан |
Вынік |
Джубінскі мірны дагавор |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
УСС: 109 300
Джанджавід: <25 000
ЮНАМІД: 15 845 салдат і 3 403 паліцэйскіх[11]
| РФС: 60 000
|
|
Страты |
Невядома
235 забіта[13]
| Невядома
|
|
Агульныя страты |
Усяго загінула на 2013 год:
300 000 (ацэнка ААН) 178 258—461 520 (іншыя падлікі)[14]
Усяго перамяшчаных асоб на 2013 год:
2 850 000—3 000 000[15] (ацэнка ААН) 450 000 (ацэнка ўраду Судана) |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Адзін з бакоў канфлікту складаецца ў асноўным з узброеных сіл Судана, паліцыі і «Джанджавід», груп суданскага апалчэння, якія набіраюцца ў асноўным сярод арабізаваных карэнных афрыканцаў і невялікай колькасці бедуінаў паўночнага племя рызейгат; большасць іншых арабскіх груп у Дарфуры застаецца неўцягнутымі[19]. Іншы бок складаецца з паўстанцкіх груп, у прыватнасці ВРС і РСР, набраных у асноўным з неарабскіх мусульманскіх этнічных груп фур, загава і масаліт. Афрыканскі Саюз і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый таксама далучыліся да сумеснай місіі па падтрыманні міру ў рэгіёне, названай ЮНАМІД. Хоць урад Судана публічна адмаўляў, што падтрымліваў «Джанджавід», шматлікія звесткі пацвярджаюць сцвярджэнні, што ён забяспечыў фінансавую дапамогу і зброю, а таксама скаардынаваў сумесныя атакі[20][21].