![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Solar_sys8.jpg/640px-Solar_sys8.jpg&w=640&q=50)
Гравітацыйнае поле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гравітацыйнае поле – фізічнае поле, рэальнасць, праз якую ажыццяўляецца гравітацыйнае ўзаемадзеянне мас. Гравітацыйнае ўзаемадзеянне найслабейшае з вядомых фундаментальных узаемадзеянняў. У класічнай фізіцы гравітацыйнае поле апісваецца адным патэнцыялам і напружанасцю. Напружанасць гравітацыйнага поля супадае з паскарэннем свабоднага падзення. У агульнай тэорыі адноснасці гравітацыйнае поле звязваецца са змяненнем метрыкі прасторы-часу. Тэорыя падразумявае, што пераменнае гравітацыйнае поле спараджае гравітацыйныя хвалі, аднак існаванне такіх хваль да гэтага часу не зафіксавана эксперыментальна. Гіпатэтычным квантам гравітацыйнага поля гравітон. Гравітацыйныя хвалі і гравітоны вельмі слаба ўзаемадзейнічаюць з рэчывам.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Solar_sys8.jpg/640px-Solar_sys8.jpg)
Слабыя гравітацыйныя палі апісваюцца законам сусветнага прыцягнення Ньютана. Моцныя гравітацыйныя палі, якія ўзнікаюць вакол вельмі масіўных цел, зорак, чорных дзірак, апісвае агульная тэорыя адноснасці Эйнштэйна, у прыватнасці ўраўненне Эйнштэйна. Адпаведна, слабыя гравітацыйныя палі класічнай фізікі адытыўныя: патэнцыял поля, створанага некалькімі масіўнымі целамі, з'яўляецца сумай патэнцыялаў асобных цел. У выпадку моцных палёў гэта не так.
Вакол сферычных аднародных статычных цел (якім з'яўляецца, напрыклад, наша планета), гравітацыйнае поле ў рамках агульнай тэорыі адноснасці апісваецца статычнай ізатропнай метрыкай.