From Wikipedia, the free encyclopedia
Герцагства Брэтань (фр.: Duché de Bretagne) — феадальнае ўладанне на паўночным захадзе Францыі, уладанні якога размяшчаліся першапачаткова на тэрыторыі гістарычнай вобласці, а затым увайшлі ў склад сучаснага французскага рэгіёна Брэтань. Кіраўнікі насілі тытул герцагаў. У 939 годзе каралеўства Брэтань захапілі нарманы, на месцы якога заснавалі герцагства Брэтань. У 1532 годзе герцагства аб’ядналася з каралеўствам Францыя.
герцагства | |||||
герцагства Брэтань | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: Duché de Bretagne | |||||
|
|||||
Дэвіз: «Хутчэй смерць, чым ганьба.» | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Рэн | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Нант, Ван, Леон, Карнуай, Трэгор, Пенцьеўр, Доль, Малуін | ||||
Мова(ы) | брэтонская, гальская, французская, лацінская | ||||
Плошча | 31850 км² | ||||
Форма кіравання | феадальная манархія[d] | ||||
Дынастыя |
931—937: Нармандская дынастыя 937—990: Нанцкі дом 980—1066: Рэнскі дом 1066—1156: Карнуайскі дом 1156—1181: Дом дэ Пенцьеўр 1181—1203: Плантагенеты 1203—1221: Дом дэ Туар 1213—1341: Дом дэ Дро 1341—1365: Дом дэ Пенцьеўр 1341—1514: Дом дэ Манфор-л'Амары 1514—1559: Валуа |
||||
Гісторыя | |||||
• 930-я | Падзенне каралеўства Брэтань. Прысваенне Вільгельмам I Нармандскім тытула герцага Брэтані. | ||||
• 939 | Бітва пры Тране. Канчатковы захоп Брэтані нарманамі. | ||||
• 1532 | Аб'яднанне герцагства з каралеўствам Францыя | ||||
Пераемнасць | |||||
< Каралеўства Брэтань | |||||
Каралеўства Францыя > | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герцагства Брэтань займала тэрыторыю, на якой размяшчаецца сучасны французскі рэгіён Брэтань. Традыцыйна герцагства Брэтань было падзелена на наступныя правінцыі (вобласці, «краіны»), якія адпавядаюць дыяцэзіям: у Ніжняй Брэтані (фр.: Breizh Izel) размяшчаліся вобласці Леон, Трэгор, Карнуай і Ванская вобласць (фр.: Vannetais), тады як у Верхняй Брэтані (фр.: Breizh Uhel) знаходзіліся вобласць Сен-Брыё, вобласць Сен-Мало, вобласць Доль, Рэнская вобласць і Нанцкая вобласць[1]. У гэтых абласцях кіравалі знатныя феадалы ці духавенства.
Пасля смерці ў 907 годзе караля Алена I Вялікага каралеўства Брэтань пала пад націскам нарманаў. У 913—931 гадах Брэтань занялі нарманы пад правадырствам Рагенольда (Рагнвальда), Фелекана і Інкона. У 931 годзе Ален Крывая Барада і Юдзікаэль Беранжэ, граф дэ Рэн спрабавалі вызваліць Брэтань, але без поспеху. У 931—937 гады Вільгельм Доўгі Меч, герцаг Нармандыі, заваяваў вобласці Катэнтэн і Аўраншэн і прысвоіў сабе тытул герцага Брэтані.
Ален II Крывая Барада, унук па матчынай лініі Алена I Вялікага, імкнуўся аднавіць разбураную нарманамі Брэтань, аднак сродкаў на гэта ў яго было мала. Акрамя таго, герцагства Брэтань значна паменшылася ў памерах у параўнанні з каралеўствам пры кіраванні Саламона. Ален быў вымушаны адмовіцца ад Катантэна, Аўранша і заходняга Мэна. У 952 годзе герцаг Ален II памёр, так і не паспеўшы ажыццявіць усе свае планы. Новым герцагам Брэтані стаў яго старэйшы сын, Дрога.[2]
Смерць Дрога, якая адбылася ў 958 годзе ў Анжэры пры дзіўных акалічнасцях, выклікала чуткі ў Брэтані. Некаторыя ўбачылі ў забойстве руку Фулька II Анжуйскага[2], які стаў графам Нанта з 958 да сваёй смерці. Жыхары Нанта, вінавацячы Фулька ў забойстве Дрога, паднялі паўстанне і выбралі сабе ў графы пазашлюбнага сына Алена II па імі Хаэль.[2]
У тым жа 981 годзе памёр біскуп нанцкі Гацье, і брат Хаэля, Гюерэш, накіраваўся ў Тур для пасвячэння ў гэты сан. Аднак пакуль брат знаходзіўся ў ад’ездзе, Хаэль I быў забіты па загадзе Конана, графа Рэна, і Гюерэшу прыйшлося вярнуцца і прыняць на сябе тытулы графа Нанта і герцага Брэтані.[2]
Для таго, каб змагацца супраць Конана I, якога падазравалі ў арганізацыі забойства Хаэля, Гюерэш заключыў саюз з герцагам Аквітаніі Гільёмам IV. Праз сем гадоў пасля забойства Хаэля I Конан, асцерагаючыся накіраванага супраць яго Нанцка-Анжуйскага саюза, арганізаваў атручванне Гюерэша.[2]
Пасля смерці герцага Гюерэша яго ўладанні атрымаў у спадчыну малалетні сын Ален. Хто быў яго апекуном — невядома. Але ўжо ў 990 годзе Ален памёр ад хваробы, пасля чаго Конану ўдалося захапіць Нант і прысвоіць сабе тытул герцага Брэтані.[2]
Неўзабаве Конану прыйшлося сутыкнуцца з графам Анжу Фулькам III Нерам, які абвясціў сябе абаронцам інтарэсаў Нанцкага дому. 27 чэрвеня 992 года Фульк разбіў Конана ў другой бітве пры Канкерэй, прычым сам Конан пры гэтым загінуў. Герцагства Брэтань і графства перайшло да яго старэйшага сына Жафруа I.
У 1008 годзе Жафруа I сканаў, калі ён вяртаўся з паломніцтва з Рыма. Ён пакінуў двух малалетніх сыноў — Алена, герцага Брэтані і Эона[3], графа Пенцьеўра, даручыўшы над імі апеку Рычарду II, герцагу Нармандыі.
У 1040 годзе Ален III быў атручаны нарманамі.[4] З-за таго, што яго адзіны сын Конан быў яшчэ непаўналетнім, то рэгентам герцагства стаў малодшы сын Жафруа I Эд, якому было перададзена графства Пенцьеўр у якасці апанажа. Конан II не пакінуў законных спадчыннікаў, пасля чаго герцагам Брэтані быў абвешчаны Хаэль II, першы прадстаўнік дому дэ Карнуай на троне герцагаў Брэтані.
Хаэль II дэ Карнуай быў мужам Хавісы, дачкі герцага Алена III і сястры Конана II. Яго бацькам быў Ален, граф Карнуая, а маці — Юдыт, графіня Нанта. Яго шлюб з Хавісай адбыўся 11 снежня 1066 года, і ён таксама быў афіцыйна каранаваны герцагам Брэтані, пасля чаго Хаэль і яго нашчадкі атрымалі правы на герцагства.
Яго спадчыннікам стаў 13 красавіка 1084 года старэйшы сын Ален, тады як графства Нант перайшло да яго другога сына Мацье. У 1103 годзе апошні сканаў, і графства перайшло да Алена IV. Ён сканаў 13 кастрычніка 1119 года. Наступным герцагам стаў Конан III, сын Алена IV.
Аднак перад сваёй смерцю ў 1148 годзе Конан III пазбавіў спадчыны свайго сына Хаэля III і прызначыў сваім пераемнікам свайго ўнука Конана IV[5], сына яго дачкі Берты і Алана Чорнага, графа Рычманда. Конан IV кіраваў пад рэгенцтвам свайго зяця Эона дэ Параэт, другога мужа Берты. Хаэль III аспрэчваў правы на герцагства ў Конана IV і апошні быў вымушаны схавацца ў Англіі. У 1156 годзе Генрых II, кароль Англіі, ізноў узвёў на прастол герцагства Брэтань Конана IV.
Падчас беспарадкаў і паўстанняў сярод дваранства Брэтані, Конан IV папрасіў аказаць яму падтрымку караля Генрыха II. Апошні пагадзіўся, з умовай, што дачка Конана Канстанцыя выйдзе за яго сына Жафруа. Пад ціскам Генрыха II Конан IV быў вымушаны адрачыся ад прастола ў 1166 годзе. Генрых II абвясціў сябе герцагам Брэтані, і герцагства далучылася да Анжуйскай імперыі. Пазіцыі Генрыха II у Брэтані асабліва ўмацаваліся ў 1181 годзе, калі яго сын Жафруа ажаніўся з Канстанцыяй, пасля чаго Генрых перадаў яму герцагства. Пачынаючы з герцага Жафруа II, герцагі Брэтонскія прыносілі амаж каралю Францыі (часам перанесенаму на караля Англіі) за свой лен — герцагства Брэтань.
Спадчыннікам Жафруа II стаў яго сын Артур I. Калі Артуру I было шаснаццаць гадоў, яго захапіў і трымаў у Руане, а пазней забіў, з дапамогай сваёй маці Элеаноры Аквітанскай родны дзядзька, узурпатар англійскага прастола, Іаан Беззямельны[6].
П’ер I Маклерк дэ Дро быў траюрадным братам караля Францыі Людовіка VIII. Нягледзячы на тое, што ён быў каралеўскага паходжання, як прадстаўнік малодшай галіны П’ер не меў вялікіх перспектыў. Але каралю Францыі патрэбен быў лаяльны кіраўнік Брэтані. Заблытаная дынастычная сітуацыя пасля смерці Артура, дазволіла каралю Францыі Філіпу II Аўгусту, у 1212 годзе выдаць спадчынніцу Артура Алікс, дачка апекуна Артура Гі дэ Туара, за свайго сваяка П’ера Маклерка дэ Дро. У 1213 годзе П’ер быў узведзены ў герцагі Брэтані.
Яму ўдалося вывесці Брэтань з-пад уплыву Англіі і Францыі.[7] Праз год пасля станаўлення герцагам ён захапіў графства Пенцьеўр, прысвоіўшы сабе тытул графа ў гэтай вобласці. Перадаўшы ў 1237 годзе Сёмы крыжовы паход, пакінуўшы пераемнікам моцную герцагскую ўладу, а Брэтані — свой радавы сімвал, гарнастая. П’ер суправаджаў караля Францыі Людовіка IX у крыжовым паходзе ў 1249 годзе, быў паранены ў бітве пры Мансуры і захоплены ў палон 6 красавіка 1250 года. Ён памёр у моры падчас яго вяртанню ў Заходнюю Еўропу.
Жан I Руды сканаў у 1286 годзе, перадаўшы герцагства старэйшаму сыну Жану II. У 1297 годзе Жан II стаў першым герцагам Брэтані, былым пэрам Францыі[8]. Як сваяк караля Англіі Эдуарда I ён быў прызначаны апошнім агульным капітанам Аквітаніі і абараняў гэту вобласць ад арміі караля Францыі, якой камандаваў Карл Валуа. Жан II вёў толькі абарончую вайну, і Брэтань была захоплена. У 1305 годзе Жан II адправіўся ў Ліён на інтранізацыю Папы Рымскага папы Клемента V, але, удзельнічаючы ў гэтай цырымоніі, ён быў забіты сцяной, якая абвалілася на яго.
Яго спадчыннікам стаў сын Артур II. Ён прыносіў амаж за віконцтва Лімож каралю Францыі [9]. У сваю чаргу Артур II перадаў Брэтань свайму старэйшаму сыну Жану III Добраму, а графства Пенцьеўр перайшло да яго другога сына Гі. Бяздзетны Жан III сканаў у Кане 13 красавіка 1341 года падчас вяртання з Фландрыі.[10]
У 1341 годзе пачалася вайна за Брэтонскую спадчыну, выкліканая прэтэнзіямі французскага караля на герцагства Брэтань. Яна пачалася пасля смерці герцага Жана III, які не пакінуў спадчыннікаў. Жанна дэ Пенцьеўр, дачка Гі дэ Пенцьеўра, брата Жана III, і Жанна Фландрская, жонка герцага Жана IV, аспрэчвалі адна ў адной права пераходу прастола ў спадчыну і, урэшце, падштурхнулі сваіх мужоў, Жана II дэ Манфора і Карла дэ Блуа заявіць свае правы на герцагства. У той час Англія і Францыя ўжо некалькі гадоў знаходзіліся ў стане канфлікту (Стагадовая вайна пачалася ў 1337 годзе). Эдуард III абвясціў сябе каралём Францыі, і Жан дэ Манфор прынёс амаж яму. А Карл дэ Блуа пакляўся ў вернасці свайму дзядзьку, Філіпу VI.
У 1341 годзе французы ўзялі ў палон Жана дэ Манфора і аддалі герцагства Карлу дэ Блуа, але ў 1342 годзе Эдуард III высадзіўся ў Брэсце. Жана дэ Манфора кінулі ў турму, Жанна Фландрская з звар’яцела. У 1343 годзе было заключана перамір’е.
Status quo выконваўся аж да паражэння французаў у бітве пры Арэ ў 1364 годзе. Перамога праанглійскай партыі дазволіла ў 1365 годзе заключыць першы Герандскі дагавор, які зрабіў законным спадчыннікам Жана IV Храбрага[11], сына Жана II дэ Манфора. Жан у сваю чаргу падпісаў саюзны дагавор з Англіяй.
Пасля атрымання тытула герцага Брэтані, Жан IV кіраваў спакойна, толькі сутыкнуўшыся з паўстаннем Аліўе дэ Клісона. Герцагі Брэтані з дому дэ Манфор прыносілі амаж каралю Францыі за графства Манфор-л'Амары. Жан IV сканаў у 1399 годзе, перадаўшы тытул свайму сыну Жану V Мудраму. Яго старэйшы сын, Франсуа Каханы, атрымаў у спадчыну Брэтань пасля смерці бацькі ў 1442 годзе, але сам не пакінуў спадчыннікаў. Ён сканаў праз восем гадоў пасля смерці бацькі, у 1450 годзе, і герцагам Брэтані стаў яго малодшы брат П’ер II Просты.
Наступным герцагам Брэтані стаў сын Жана IV Артур III, канетабль Францыі. Праз год, у снежні 1458 года ён памёр у Нанце і быў пахаваны ў гарадскім саборы. Пасля яго смерці спадчыннікам герцагства апынуўся Францыск II, сын Рычарда, графа Этампа, Манта, Бенона і Верцю. У 1488 годзе Францыск сканаў, і герцагіняй стала яго малалетняя дачка Ганна.
Калі пачалася вайна за Брэтонскую спадчыну, Максіміліян I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, не выпусціў магчымасці ўмяшацца ў гэты канфлікт на баку герцагіні Ганны, якую абяцалі яму ў жонкі. На баку Максіміліяна і Ганны выступілі таксама Англія і Кастылія.
Яшчэ пры жыцці бацькі Ганны Брэтонскай, герцага Брэтані Францыска II, Максіміліян атрымаў афіцыйную згоду на шлюб. 19 снежня 1490 года ў Рэне адбыўся яго шлюб па даверанасці з Ганнай Брэтонскай, аднак сам Максіміліян, заняты рашэннем праблем з Венгерскім каралеўствам, у Брэтань не спяшаўся. Гэтым скарысталася Ганна дэ Бажо, рэгентка пры каралі Францыі Карле VIII, заручаным з малалетняй дачкой Максіміліяна. Не жадаючы, каб Брэтань дасталася Максіміліяну і пакуль ён не прыбыў у Брэтань для завяршэння шлюбу, Ганна і Карл вырашыліся на паход у герцагства пад маркай, што кароль з’яўляецца сюзерэнам Брэтані і герцагіня абавязана атрымаць у яго дазвол на шлюб. Паход узначаліў малады кароль. Ён захапіў Рэн і запатрабаваў ад Ганны стаць яго жонкай. Шлюб быў заключаны 6 снежня 1491 года ў замку Ланжэ на Луары, пасля чаго а Брэтань увайшла ў склад французскага каралеўства[12][13][14].
Гэты шлюб выклікаў асуджэнне ва ўсёй Еўропе. У тым ліку быў незадаволены і Папа Рымскі Інакенцій VIII, паколькі Карл не дачакаўся дазволу на разрыў папярэдніх заручын з Маргарытай. Уражаны ж Максіміліян абвінаваціў Карла ў ганьбе і паспрабаваў, каб благая слава пра французскага караля распаўсюдзілася паўсюль. Пры гэтым яму прыйшлося адмовіцца ад вайны супраць Францыі, паколькі імперскія князі адмовіліся фінансаваць яго асабістую помсту. Аднак Максіміліяну ўдалося вярнуць Франш-Кантэ, разграміўшы французаў ля Санліса ў 1493 годзе, але развіць свой поспех не змог. Паводле Санліскага міру Карл быў вымушаны прызнаць гэта заваяванне, акрамя таго Францыя афіцыйна прызнала права Габсбургаў на кіраванне ў Нідэрландах[12].
Брэтонскае герцагства такім чынам апынулася ў асабістай уніі з французскай каронай, аднак, захавала адасобленасць ад каралеўскага дамена, Ганна ў якасці яго кіруючай герцагіні кіравала ім самастойна.
Пасля смерці ў 1498 годзе Карла VIII каб не дапусціць скасаванні уніі (шлюб Карла і Ганны застаўся бяздзетным) яго спадчыннік Людовік XII таксама ўзяў шлюб з аўдавелай Ганнай Брэтонскай (з першай жонкай Жаннай, Людовік развёўся з дазволу Папы Аляксандра VI). Дачка ад гэтага шлюбу, Клод, якая стала герцагіняй Брэтані пасля смерці Ганны, была выдадзена замуж за стрыечнага пляменніка Людовіка XII, Францыска, графа Алансона, які ў 1515 годзе атрымаў у спадчыну французскі прастол пад імем Францыска I, зрабіўшы яго тым самым таксама герцагам. Францыск перадаў герцагства свайму сыну Францыску III у 1524 годзе пасля смерці яго маці Ганны.[15]
У 1532 годзе Францыск I, выкарыстоўваючы ваенную сілу, дамогся ад брэтонскага парламента выдання акту аб непарыўнасці уніі паміж французскай каронай і герцагствам Брэтань. Брэтань, такім чынам, была фактычна пераўтворана ў французскую правінцыю, аднак захавала ўнутранае самакіраванне. У Брэтані працягваў дзейнічаць саслоўна-прадстаўнічы орган — Штаты Брэтані, які кіраваў у тым ліку і пытаннямі падаткаабкладання.
У 1536 годзе Францыск III сканаў. Герцагства Брэтань перайшло да другога сына караля Францыска I Генрыху II, які стаў каралём Францыі пасля смерці Францыска I у 1547 годзе. Тытулярным герцагам Брэтані быў да ўзыходжання на прастол у 1559 годзе пасля смерці Генрыха II яго сын Францыск II.
У склад герцагства ўваходзіў шэраг феадальных уладанняў, якія з’яўляліся васаламі брэтонскіх герцагаў. Пасля далучэння Брэтані да французскай кароны некаторыя з самі атрымалі статус герцагства.[16]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.