Герб Кіеўскага ваяводства
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Кіеўскага ваяводства (польск.: Herb województwa kijowskiego) — геральдычны сімвал Кіеўскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, з 1569 года Каралеўства Польскага.
Герб Кіеўскага ваяводств | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Кіеўскае ваяводства |
Носьбіт | Кіеўскае ваяводства |
Зацверджаны | 1506[1] |
Заснаванне | 1569 |
Раннія версіі |
З 1-й чвэрці XIV ст. Кіеўскае княства ўваходзіла ў сферу ўплыву, а з 1360-х гадоў фактычна ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1390-я гады вялікі князь Вітаўт замест князя прызначыў у Кіеў сваіх намеснікаў, у 1471 годзе вялікі князь Казімір тлумачыў волю Вітаўта і ўрэшце сваю так, што князь Уладзімір Альгердавіч «пробѣгал» Кіеўскае княства для сябе і нашчадкаў, калі ад’ехаў да Масквы, такім чынам статус ваяводства быў яўна замацаваны.
Пасля Люблінскай уніі 1569 года Кіеўскае ваяводства перайшло ў склад Каралеўства Польскага.
Па ўмовах Андрусаўскага перамір’я 1667 года Каралеўства Польскае страціла большую частку ваяводства і яго сталіцу, але назва захавалася. Цэнтрам ваяводства быў Жытомір.
Да 1569 года[2] і пазней у крыніцах герб апісваюць як мядзведзя, які ідзе ў блакітным[3] або белым[4] полі.
З 1569 года герб Кіеўскага ваяводства ў складзе Польскай кароны[5] апісваюць як белую постаць святога Міхаіла Арханёла ў чырвоным полі, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны ўніз, а ў левай — похвы, апушчаныя ўніз такім чынам, што іх канец датыкаецца вастрыя мяча[6].
Архангел Міхаіл з часоў Кіеўскай Русі лічыўся абаронцам Кіева і Кіеўскай зямлі[7].
У 1507—1517 гадах на ўзор герба Кіеўскага ваяводства створаны герб Навагрудскага ваяводства з выявай Міхала Арханёла. З гэтага часу кіеўская харугва мяняецца, на ёй з’яўляецца герб з выявай чорнага мядзведзя. Канчаткова герб з мядзведзем замацаваўся на Віленскім сейме ў 1529 годзе. Пачатковыя выява і колер герба зафіксаваны ў гербоўніку Stemmata Polonica[1].
Герб з мядзведзем выяўляўся на вялікалітоўскіх пячатках да падзелаў Рэчы Паспалітай. Барташ Папроцкі ў сваёй кнізе «Гербы польскага рыцарства» (1584), прылічаў герб з мядзведзем да асноўных гербоў Вялікага княства Літоўскага, побач Пагоні і Калюмнаў. У вялікалітоўскай геральдыцы да падзелаў Рэчы Паспалітай як герб ваяводства ўжываўся чорны мядзведзь, якім ідзе на светлым полі[2].
Пасля пераходу ваяводства да Польскай Кароны ў 1569 годзе, у польскай геральдыцы ў асноўным ўжываўся герб з выявай Арханёла Міхаіла з апушчанымі ўніз мячом і похвамі. У новым гербе (лац.: vir armatus) меч, апушчаны ўніз вастрыём, быў сімвалам падпарадкавання польскаму каралю[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.