ігумення Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігумення Гаўрыіла, свецкае імя Марыя Мікалаеўна Глухава (нар. 12 чэрвеня 1958, Саратаў, РСФСР) — настаяцельніца гродзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра.
Ігумення Гаўрыіла | |
---|---|
Дзейнасць | манахіня, ігумення |
Нараджэнне |
12 чэрвеня 1958 (66 гадоў) |
Прыняцце манаства | 22 снежня 1988 |
Узнагароды |
Нарадзілася ў Расіі ў сям’і служачых. У 1965 годзе сям’я пераехала ў вёску Жыровіцы Слонімскага раёна. Скончыла Жыровіцкую сярэднюю школу (1975), Ленінградскае медыцынскае вучылішча № 8. Працавала ў траўматалагічнай і нейрахірургічнай клініках пры Першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце імя І. П. Паўлава.
У 1981 годзе прынята ў лік насельніц Рыжскага Свята-Троіцка Сергіева манастыра. 22 снежня 1988 пастрыжана ў мантыю з нарачэннем у імя архангела Гаўрыіла мітрапалітам мінскім і беларускім Філарэтам.
У 1988 годзе накіравана ў Іерусалім для нясення паслушэнства ў Горненскім жаночым манастыры, дзе два гады выконвала абавязкі ігуменні. Потым несла паслушэнства ў сакратарыяце Аддзела знешніх царкоўных сувязяў у Маскве ў мітрапаліта смаленскага і калінінградскага Кірыла.
10 мая 1992 года прызначана настаяцельніцай адроджанага Свята-Раства-Багародзіцкага стаўрапігійнага жаночага манастыра ў Гродне. 23 ліпеня 1995 года ўзведзена ў годнасць ігуменні патрыярхам маскоўскім Алексіем[1].
У 2002 годзе падчас канфлікту з архіепіскапам гродзенскім і ваўкавыскім Арцеміем дамаглася атрымання манастыром статусу стаўрапігальнага, такім чынам манастыр перастаў падпарадкоўвацца мясцоваму епіскапу і перайшоў у непасрэднае падпарадкаванне кіраўніку БПЦ[2][3].
У верасні 2020 года ініцыявала збор подпісаў за адхіленне ад кафедры архіепіскапа гродзенскага і ваўкавыскага Арцемія, які асудзіў гвалт сілавых структур супраць пратэстуючых[4]. 17 верасня 2020 года выступіла з прамовай на прарэжымным жаночым форуме ў «Мінск-Арэне», куды звезлі з усёй Беларусі больш за 10 тысяч жанчын. У час прамовы ігумення Гаўрыіла назвала ўдзельнікаў пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года «раз’юшаным статкам»[5]. Кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы адмежавалася ад выступу ігуменні. Пасля Глухава прасіла прабачэнне ва ўсіх, каго абразіў яе выступ, яна тлумачыла свае выказванні «перажываннямі за лёс Радзімы» і заклікала ўсіх «імкнуцца да міру, згоды і любові»[6].
У лістападзе 2020 года наведала УУС Гродзенскага аблвыканкама і прынесла гродзенскім сілавікам і байцам АМАП торты як падзяку за падаўленне паслявыбарчых пратэстаў[7].
Ігумення Гаўрыіла — аўтарка чатырох кніг пра гісторыю гродзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага і Жыровіцкага манастыроў.
Узнагароджана нанедранікам (1993), крыжам з упрыгажэннямі (2001), медалём Францыска Скарыны (2019)[8], ордэнам Францыска Скарыны (2020)[9], ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай (БПЦ), ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага (РПЦ, 1998), ордэнам святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены (Польская аўтакефальная праваслаўная царква, 2007), ордэнам прападобнай княгіні Ефрасіні Маскоўскай (РПЦ, 2008), медалём свяшчэннамучаніка Іаана Рыжскага (Латвійская праваслаўная царква, 2010), ордэнам Святой раўнаапостальнай княгіні Вольгі І ступені (2022). Лаўрэатка прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2013)[8]. Унесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.