Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мінск-Арэна» (поўная назва — «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-Арэна“») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Мінск, Беларусь. Складаецца з трох аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасцю 15000 гледачоў, канькабежнага стадыёна і веладрома.
Мінск-Арэна | |
---|---|
Поўная назва | Спартыўны комплекс «Мінск — арэна» |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Закладзены | 2006 |
Пабудаваны | 2009 |
Адкрыты | 30 студзеня 2010 |
Кошт узвядзення | 350 млн $[крыніца?] |
Хатняя каманда |
ХК «Дынама» (КХЛ) Цмокі-Мінск (Адзіная ліга ВТБ) |
Умяшчальнасць | 15 086 |
Памеры поля | 30x61 м |
Сайт | minskarena.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Комплекс спраектаваны ў 2006—2008 гадах аўтарскім калектывам «Белдзяржпраекта», у які ўваходзілі Анатоль Нічкасаў (кіраўнік аўтарскага калектыва), Валерый Куцко (ГАП комплексу), Уладзімір Будаеў (ГАП веладрома), Аляксандр Ніціеўскі (ГАП канькабежнага стадыёна), Анатоль Шабалін, які курыраваў, у першую чаргу, пытанні ўзаемадзеяння ўдзельнікаў дэкаратыўнага афармлення аб’екта, Віктар Нікіцін, які садзейнічаў неабходным узгадненням у поўным аб’ёме і сціснутыя тэрміны, і галоўны канструктар праекта Сяргей Беразоўскі. Пабудаваны ў 2007—2009 гадах, генеральным падрадчыкам выступіў «Мінскпрамбуд». Увод аб’екта ў эксплуатацыю адбыўся ў 2009 годзе[1].
Афіцыйнае адкрыццё галоўнай арэны адбылося 30 студзеня 2010 года. «Мінск-Арэна» з’яўляецца хатняй пляцоўкай для хакейнага клуба «Дынама» (Мінск), які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. На момант адкрыцця гэта была самая вялікая хатняя арэна сярод усіх каманд КХЛ і чацвёртая па ёмістасці сярод хакейных арэн Еўропы (першыя тры — у Кёльне, Празе і Берне). У 2014 годзе «Мінск-Арэна» прымала матчы чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.
МКСК «Мінск-арэна» складаецца з чатырох аб’ёмаў: шматфункцыянальнай спартыўна-відовішчнай арэны на 15 000 гледачоў, канькабежнага стадыёна ўмяшчальнасцю 3000 чалавек, веладрома, разлічанага на 2000 наведвальнікаў, і адкрытай шматузроўневай стаянкі на 1080 машына-месцаў. Кампазіцыя шматфункцыянальнага комплексу пабудавана на спалучэнні цыліндрычнага аб’ёму арэны і дыяганальна размешчаных у адносінах да ўчастку канькабежнага стадыёна і веладрома[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.