Гамбург
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́льны і ганзе́йскі го́рад Га́мбург (ням.: Freie und Hansestadt Hamburg [ˈhambʊɐ̯k], мясц. [ˈhambʊɪç], н.-ням.: Hamborg [ˈhambɔːx]) — горад і федэральная зямля ў Германіі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны ў паўночнай частцы Германіі па абодвух берагах ракі Эльбы.
Насельніцтва — 1,8 млн жыхароў (2009), 4,3 млн у агламерацыі. Другі па велічыні горад у Германіі (пасля Берліна) і адзін з самых вялікіх гарадоў ЕС.
Порт Гамбурга другі па велічыні ў Еўропе пасля Ротэрдама і дзявяты ў свеце.
Першыя пасяленні на тэрыторыі Гамбурга датуюцца IV стагоддзем да н.э. У IV—VI стагоддзях сюды прыходзяць саксы.
У 810 годзе па загадзе Карла Вялікага тут была пабудавана кірха, а для яе бяспекі была ўзведзена крэпасць Хамабург.
У 831 годзе тут была створана дыяцэзія, якое неўзабаве стала архідыяцэзіяй.
У XII стагоддзі Гамбург становіцца гандлёвым цэнтрам, а ў XIV стагоддзі — адным з заснавальнікаў Ганзы.
У 1510 годзе Гамбург канчаткова становіцца Імперскім горадам. Нават пасля заняпаду Ганзы, горад перажываў культурны росквіт, асабліва пасля заснавання тут у 1767 годзе Нацыянальнага тэатра.
З 1815 года Гамбург — член Германскага саюза, з 1871 — у Германскай імперыі, а з 1949 — ФРГ.
Найбольшай колькасці насельніцтва Гамбурга дасягнула ў 1964 годзе, склаўшы 1,9 мільёнаў чалавек. Потым яно пачало зніжацца і ў 1986 не перавышала 1,6 мільёнаў. Аднак потым яно зноў пачало расці, дасягнуўшы к канцу жніўня 2010 года 1 781 741 чалавек, з якіх 258 тысяч маюць замежны пашпарт (у тым ліку 57 220 чалавек — турэцкі, 21 455 — польскі, 15 666 — сербскі і 12 694 — афганскі).
Гамбург — гэта найбуйнейшы порт у Германіі, другі па велічыні ў Еўропе, а ў свеце займае дзявятае месца. Самая вялікая верф Blohm und Voss.
Кампанія Airbus Group мае зборачны завод у Гамбургу, на заводзе працуе больш 13 000 чалавек.
У Гамбургу размешчаны галоўны офіс фірмы Beiersdorf, лідар на рынку сродкаў для догляду скуры.
Таксама ў горадзе размешчаны буйны піваварны завод па вытворчасці вядомай у маркі піва Холстэн.
Гамбург — цэнтр машынабудавання, лёгкай і паліграфічнай прамысловасці.
У горадзе размешчаны знакамітыя выдавецтвы прэсы: «Шпігель» і «Штэрн».
У горадзе таксама размешчана Штаб-кватэра найбуйнейшага ў Еўропе канцэрна пасылачнага гандлю Ота.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.