Галоўная старонка/пясочніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артыкул дня
Мікалай Радзівіл Чорны (1515 — 1565) — вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, ваенны, культурны і рэлігійны дзеяч. Мянушку «Чорны» атрымаў за колер сваёй барады, у адрозненне стрыечнага брата Мікалая Радзівіла Рудога.
Браў удзел у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гадоў. У 1544 годзе атрымаў урад маршалка земскага літоўскага і ўзначаліў Паноў-Раду і соймы. Спрыяў шлюбу сваёй стрыечнай сястры Барбары з вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам. У 1547 годзе атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы». З 1550 года вялікі канцлер літоўскі, выступаў за суверэннасць Княства ў саюзе з Польшчай. Таксама займаў урад віленскага ваяводы. Дзякуючы дыпламатычным дзеянням Мікалая Чорнага Лівонскі ордэн уключаны ў склад ВКЛ. Узначальваў дзяржаўную камісію па правядзенні аграрнай рэформы (валочнай памеры) у гаспадарскіх маёнтках (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Паблізу Лафатэнскіх астравоў у Нарвежскім моры фарміруецца сістэма магутных віроў.
- Спосаб, якім японскія рыбакі запісвалі ўлоў, стаў самастойным відам мастацтва.
- Абарона Смаргоні ў час Першай сусветнай вайны працягвалася васямсот дзесяць дзён.
- Першы кавалер чатырох ордэнаў Чырвонага Сцяга два з іх атрымаў у час савецка-польскай вайны на тэрыторыі Беларусі.
- Маладая жанчына была пакінута на востраве Урангеля і здолела выжываць там амаль два гады разам з коткай.
- Двухтысячагадовую гісторыю Чаншы знішчыў пажар, учынены людзьмі, якія хацелі зберагчы горад ад захопу.
- На Спецыяльнай Алімпіядзе няма мэты выявіць наймацнейшага і зафіксаваць спартыўныя рэкорды.
Выява дня
Актуальныя падзеі
Актуальныя тэмы: Уварванне Расіі ва Украіну · Чэмпіянат Еўропы па футболе
- Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі стаў лідар Лейбарысцкай партыі Кір Стармер. (5 ліпеня)
- Беларусь стала членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. (4 ліпеня)
- У індыйскім штаце Утар-Прадэш у выніку цісканіны загінула больш за сто чалавек. (2 ліпеня)
- Модуль кітайскага зонда «Чан’э-6» даставіў на Зямлю першыя ўзоры грунту з адваротнага боку Месяца. (25 чэрвеня)
- Высокі суд Англіі і Уэльса выпусціў журналіста, заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа пад заклад. (24 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
- 1203: Падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстанцінопаля.
- 1439: Падпісана Фларэнційская царкоўная унія аб аб’яднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай папы рымскага.
- 1705: У ходзе Паўночнай вайны расійскія войскі адбілі наступленне шведскага корпуса на Пецярбург.
- 1772: Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- 1812: Створана войска адноўленнага Напалеонам Вялікага княства Літоўскага.
- 1828: Расійскае войска Івана Паскевіча штурмам узяло турэцкую крэпасць Карс.
- 1943: Пачалася абарончая стадыя Курскай аперацыі савецкіх войск.
- 1969: Адкрыццё мемарыяльнага комплекса «Хатынь» (на фота).
Вікістужка
- 27 чэрвеня 2024 — Беларуская Вікіпедыя абышла Паўднёваазербайджанскую па колькасці артыкулаў і заняла 46-е месца.
- 20 сакавіка 2024 — Агульная колькасць зарэгістраваных удзельнікаў Беларускай Вікіпедыі дасягнула 140 000.
Тэмы
Вікіпраекты
-
Вікіслоўнік
Слоўнікі і тэзаўрус -
Вікікнігі
Падручнікі і дапаможнікі -
Вікіданыя
База ведаў -
Вікіцытатнік
Зборнік цытат -
Вікікрыніцы
База тэкставых крыніц -
Віківіды
Слоўнік біялагічных відаў -
Вікінавіны
Свабодныя навіны -
Вікісховішча
Мультымедыйныя файлы -
Метавікі
Каардынацыя Вікіпраектаў -