![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Moskstraumen.jpg/640px-Moskstraumen.jpg&w=640&q=50)
Маскстрэумен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскстрэумен або Москенстрэумен — сістэма прыліўных віроў, адных з самых моцных у свеце[1], якая фарміруецца паблізу Лафатэнскіх астравоў у Нарвежскім моры. Размешчаны недалёка ад невялікага вострава Москен[en], прыкладна пасярэдзіне паміж Лафатэнскім мысам (нарв.: Lofotodden) камуны Москенес і востравам Вярой (руск.) (бел.. Москенстрэумен незвычайны тым, што ўтвараецца ў адкрытым моры, а большасць іншых віроў бываюць у закрытых пратоках і рэках. Ён узнікае з-за спалучэння некалькіх фактараў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца моцныя паўсутачныя прылівы і своеасаблівая форма марскога дна, а таксама дзякуючы наяўнасці дробнага хрыбта паміж астравамі Маскенесея і Вярой, які ўзмацняе і закручвае прыліўныя плыні.
Маскстрэўмен з’яўляўся ў шматлікіх гістарычных апісаннях, звычайна ў перабольшаным маштабе. Ён таксама шырока вядомы пад назвай Малстром — скандынаўскае слова, якое азначае «моцны вір» і паходзіць ад спалучэння галандскіх слоў мален (малаткі) і строом (паток). Гэты тэрмін быў уведзены ў англійскую мову Эдгарам Аланам По ў сваім апавяданні 1841 года «У палоне Мальстрома (укр.) (бел.». По прыводзіць альтэрнатыўную назву віра ў радку: «А для нас, нарвежцаў, гэта Москестром - ад вострава Моске, які тырчыць пасярод той вадаверці»[2]