From Wikipedia, the free encyclopedia
Гай Піка́рда (англ.: Guy Picarda; 20 ліпеня 1931, Лондан — 20 красавіка 2007) — брытанскі даследчык беларускай культуры.
Гай Пікарда | |
---|---|
англ.: Guy Picarda | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 2007 (75 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | адвакат, юрыст, музыказнавец |
Навуковая сфера | Q113958160?[1], міжнароднае права[1] і музыказнаўства[1] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сям’і брэтонца і брытанкі ірландскага паходжання. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1955), універсітэт у Сарбоне (1959). Атрымаў юрыдычную адукацыю і цягам дваццаці гадоў працаваў адвакатам у французскай амбасадзе ў Лондане.
У канцы 1950-х г. адправіўся з экспедыцыяй на Падляшша, дзе збіраў старажытныя беларускія царкоўныя спевы. Вывучае творчасць беларускіх кампазітараў М. Равенскага, М. Куліковіча (Шчаглова), жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны, распрацоўвае гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі ВКЛ. Займаецца пошукам старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданнем. У 1959 адшукаў у Кіеве Супрасльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя музычныя зборнікі XVI ст. рэлігійнага зместу. У 1961—70 выкладаў музыку і спевы ў беларускай школе імя Кірылы Тураўскага ў Лондане. Выдаў «Беларускі царкоўны спеўнік. Св. Літургія» (кн. 1—2, 1979—91), «Беларускі духоўны спеўнік» (Вільня, Лондан, 1989), склаў даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане (1971), анталогію беларускіх шматгалосых песнапенняў «Залатая Беларусь» (1998). Знайшоў і апублікаваў звесткі пра беларуска-брытанскія кантакты даўнейшых часоў: пра Яна Літвіна, Аляксандра Рыпінскага, Алену Іваноўскую і «Кембрыджскую хеўру», брытанскія кантакты Рады БНР і інш. Дапамагаў у арганізацыі на працягу 30 гадоў лекцый па беларусазнаўстве, выданні «The Journal of Byelorussian Studies». Ад 1997 да 2007 г. амаль у адзіночку рабіў англамоўны часопіс «Byelorussian Chronicle».
Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Мінск), кіруючай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны, сакратар Англа-беларускага таварыства (Лондан).
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2000), дыпломам UNESCO (2006).
Паводле апошняй просьбы даследчыка, яго парэшткі пахаваныя ў крыпце Чырвонага касцёла ў Мінску. Архіў Гая Пікарды захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.