The Journal of Belarusian Studies

From Wikipedia, the free encyclopedia

The Journal of Belarusian Studies

The Journal of Belarusian Studies («Джорнал ов беларусіан стадыз», «Часопіс беларускіх даследаванняў», раней вядомы як The Journal of Byelorussian Studies) — часопіс, які выдаецца Brill у супрацы з Цэнтрам Астрагорскага[2]. Выдаваўся ў 1965-88 у Лондане на англійскай мове 1 раз у год. Адноўлены ў 2013.

Хуткія факты Арыгінальная назва, Тып ...
The Journal of Belarusian Studies
Thumb
Арыгінальная
назва
англ.: Journal of Byelorussian studies[1]
Тып часопіс і навуковы часопіс[d]
Краіна
Галоўны рэдактар Яраслаў Крывой[d]
Заснавана 1965 і 2013
Спыненне публікацый 1988
Мова англійская[1]
Галоўны офіс
Тыраж
ISSN 2052-6512 і 0075-4161
Вэб-сайт belarusjournal.com
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Рэдактары Арнольд Мак-Мілін (1965—71), Джым Дынглі (1972—79), Пітэр Джон Мэё (1980—88), Яраслаў Крывой (з 2013).

Распаўсюджваўся ва ўніверсітэцкія і грамадскія бібліятэкі, навуковыя ўстановы, суполкі, таварыствы ў Англіі, ЗША, Канадзе, Ізраілі, Германіі, Польшчы і іншых краінах Усходняй Еўропы, а таксама на Беларусі (да пач. 1990-х г. знаходзіўся ў спецсховах). Дасылаўся індывідуальным падпісчыкам.

Друкаваў працы беларускіх даследчыкаў на эміграцыі і замежных вучоных па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, беларускай культуры, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і інш. Публікацыі часопіса вызначаюцца грунтоўнай крыніцазнаўчай базай, выкарыстаннем шматлікіх дакументаў па гісторыі Беларусі з архіваў і бібліятэк на Захадзе, даследаванняў, зробленых на Беларусі. У 1972—79 друкаваў «выбраную беларускую бібліяграфію» (складальнік Аляксандр Надсан) публікацый пра Беларусь замежных аўтараў і даследчыкаў на Беларусі, навуковыя працы інстытутаў гісторыі, літаратуры і мовазнаўства АН Беларусі. У раздзеле «Беларуская хроніка» (да 1980) асвятляў міжнародную дзейнасць Беларусі ў ААН, ЮНЕСКА, Міжнароднай арганізацыі працы, эканамічнае, рэлігійнае і грамадска-палітычнае жыццё беларускай дыяспары.

Да 1988 выйшаў 21 нумар у 6 тамах, у т.л. 2 здвоеныя. З 2013 выдаецца штогадова.

Часопіс індэксуецца вядучымі навуковымі базамі дадзеных, улючаючы SCOPUS, EBSCO, ERIH PLUS, Elsevier, Google Scholar.

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0075-4161
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12131129'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q90'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q70460099'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.