Габрыэль Гарсія Маркес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Габрыэль Гарсія Маркес (ісп.: Gabriel García Márquez; 6 сакавіка 1927 — 17 красавіка 2014) — калумбійскі іспанскамоўны пісьменнік, журналіст і палітычны дзеяч. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1982 года. З’яўляецца адным з самых значных і папулярных пісьменнікаў 20 стагоддзя.
Габрыэль Гарсія Маркес | |
---|---|
ісп.: Gabriel García Márquez | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Габрыэль Хасэ дэ ла Канкордыя Гарсія Маркес |
Псеўданімы | «Габіта», «Габо» |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1927(1927-03-06)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 2014(2014-04-17)[4][1][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Эліхіа Гарсія Маркес |
Маці | Луіза Сант’яга Маркес |
Жонка | Мерсэдэс Барча Парда |
Дзеці | сыны Радрыга, Гансала |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, эсэіст, драматург, журналіст, выдавец |
Гады творчасці | 1947 — 2009 |
Кірунак | Магічны рэалізм |
Жанр | раман |
Мова твораў | іспанская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Нобелеўская прэмія (1982) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Паўднёвай Амерыцы яго ласкава называюць «Габо» або «Габіта». Яго творы, якія з’яўляюцца своеасаблівай сумессю гісторыі яго сям’і, дзіцячых успамінаў і яго асабістых дакучлівых ідэяў, вылучаюцца багатым уяўленнем, а таксама ў меру рэалістычным і алегарычным адлюстраваннем Лацінскай Амерыцы. Крытыкі параўноўваюць яго літаратуру з сатырычна-камічнай прозай Франсуа Рабле і з творамі Мігеля дэ Сервантэса і Віктора Гюго з-за каласальнай амбітнасці.
Не скончыўшы вучобу на юрыдычным факультэце, пакінуў універсітэт і працягваў вучыцца самастойна да таго, як пайшоў у журналістыку. Не выяўляў стрыманасці ў крытыцы ўнутранай і знешняй палітыцы Калумбіі і сітуацыі ў Паўднёвай Амерыцы. Быў прыхільнікам леварадыкальных і рэвалюцыйных рухаў, якім аказваў фінансавую дапамогу. У 1958 годзе ажаніўся з Мэрсэдэс Барч, з якой меў двух сыноў, Гансалу і Радрыгу Гарсію, які стаў вядомым рэжысёрам. Падарожнічаў па ўсёй Еўропе, пасля чаго пасяліўся ў Мексіцы, дзе пачаў выданне свайго штотыднёвіка «Камбіа» (ісп.: Cambio).
Пачынаў пісьменніцкую дзейнасць як журналіст і напісаў шмат славутых дакументальных твораў і апавяданняў, але найбольш вядомы сваімі раманамі, такімі як «Сто гадоў адзіноты» (ісп.: Cien años de soledad; 1967), «Восень патрыярха» (ісп.: El otoño del patriarca; 1975) і «Каханне падчас халеры» (ісп.: El amor en los tiempos del cólera; 1985), якія прынеслі яму прызнанне грамадства і іншых пісьменнікаў, а таксама захоплены прыём літаратурных крытыкаў. Публікацыя рамана «Сто гадоў адзіноты», які лічыцца яго шэдэўрам, прынесла яму велізарны камерцыйны поспех. Яго імя часта асацыюецца з літаратурным стылем пад назвай «магічны рэалізм», у якім выкарыстоўваюцца магічныя і звышнатуральныя элементы і падзеі ў рэальных і звычайных жыццёвых сітуацыях, часам звязаных з гістарычным кантэкстам. Дзеянне некаторых яго твораў адбываецца ў выдаманай вёсцы пад назвай «Маконда» (ісп.: Macondo), падобнай на яго родны горад Амакатаку. Яго літаратура даследуе тэмы страчанага часу, адзіноты, улады, кахання, жадання, зяняпаду, гвалту і смерці.
Пасля яго смерці ў красавіку 2014 года прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас назваў яго «самым вялікім калумбійцам, які калі-небудзь жыў».