Восень патрыярха
раман / From Wikipedia, the free encyclopedia
Восень патрыярха (ісп.: El otoño del patriarca) — раман, напісаны Габрыэлем Гарсія Маркесам у 1975 годзе.
Восень патрыярха | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | Габрыэль Гарсія Маркес |
Жанр | раман пра дыктатуру[d] і раман |
Мова арыгінала | іспанская |
Выдавецтва | Plaza & Janés[d] |
Выпуск | 1975[1] |
ISBN | 0-06-011419-3 |
«Паэма аб адзіноце ўлады», як коратка апісаў аўтар свой твор, апавядае пра жыццё і смерць адвечнага дыктатара адной з лацінаамерыканскіх краін. Кожны з шэсці раздзелаў кнігі прысвечаны гісторыі бясконцай сілы архетыпічнага карыбскага тырана.
Гарсія Маркес пры стварэнні гэтага вобраза грунтаваўся на асобах рэальных кіраўнікоў дзяржаў: Густава Рохаса Пінілу з Калумбіі, генералісімуса Францыска Франка з Іспаніі (раман быў напісаны ў Барселоне) і венесуэльца Хуана Вісэнтэ Гомеса. «Восень патрыярха» — гэта ўніверсальная гісторыя пра разбурэнне асобы пад уздзеяннем эфекта ад канцэнтрацыі вялікай улады ў руках аднаго чалавека.
У 2021 годзе выйшаў пераклад рамана на беларускую мову[2].