Ві́ніпег, або Уі́ніпег (англ.: Winnipeg) — горад Канадзе. Размешчаны на поўдні краіны, на р. Асінібойн пры яе упадзенні ў р. Рэд-Рывер. Адмiнiстрацыйны цэнтр правiнцыi Манітоба. Насельніцтва складае 633 тыс. жыхароў (2006).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Назва паходзіць ад індзейскага племені вінебага. Першае паселішча еўрапейцаў на месцы Вініпега заснавана ў 1738 года; назву атрымаў у 1873 годзе. Важны вузел трансканадскіх чыгунак і шашэйных дарог. Горад абслугоўваецца міжнародным аэрапортам імя Джэймса Рычардсана. Два ўніверсітэты[3].
Гандлёва-размеркавальны цэнтр стэпавых тэрыторый Канады. Рынак збожжа (пераважна пшаніцы) сусветнага значэння. Развіты харчовая (мясакансервавая, мукамольная, малочная, маслабойная), швейная, мэблевая, паліграфная, хімічная, электратэхнічная, нафтаперапрацоўчая, металаапрацоўчая, машынабудаўнічая прамысловасць[3].
У Вініпегу жыў і памёр беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Мікола Сільвановіч (1917—1975).
- Беэр-Шэва, Ізраіль (15 мая 1984)[4]
- Ган-Яўнэ[d], Ізраіль
- Куапіа, Фінляндыя (11 чэрвеня 1982)[4]
- Львоў, Украіна (26 лістапада 1973)[4][5]
- Маніла, Філіпіны (31 снежня 1979)[4]
- Мінеапаліс, ЗША (31 студзеня 1973)[4]
- Рэйк’явік, Ісландыя (7 верасня 1971)[4]
- Сан-Нікалас-дэ-лос-Гарса[d], Мексіка (23 ліпеня 1999)[4]
- Сэтагая[d], Японія (5 кастрычніка 1970)[4][6]
- Тайчжун, Тайвань (2 красавіка 1982)[4]
- Трапані, Італія
- Чынджу[d], Паўднёвая Карэя (1 красавіка 1991)[4][7][…]
- Чэнду, Кітай (25 лютага 1988)[4][8][…]
- Canada 2021 Census
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.