From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікторыя Джэйн Нуланд (англ.: Victoria Jane Nuland; нар. 1 ліпеня 1961 года, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі дыпламат і палітык, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў 2011—2013 гг. Затым — памочнік дзяржаўнага сакратара па справах Еўропы і Еўразіі. Валодае рускай і французскай мовамі.
Вікторыя Нуланд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Victoria Nuland | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | R. Nicholas Burns[d] | ||||||
Пераемнік | Kurt Volker[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | David Hale[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Philip H. Gordon[d] | ||||||
Пераемнік | A. Wess Mitchell[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Philip J. Crowley[d] | ||||||
Пераемнік | Джэн Псакі | ||||||
Нараджэнне |
1 ліпеня 1961 (63 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Victoria Jane Nuland | ||||||
Бацька | Sherwin B. Nuland[d] | ||||||
Муж | Robert Kagan[d] | ||||||
Веравызнанне | іўдаізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1985 па 1986 гады працавала ў Гуанчжоў (КНР). У 1987 годзе служыла ў бюро Дзярждэпартамента па Усходняй Азіі і Ціхім акіяне. З 1988 па 1990 гады займалася пытаннямі адносін з СССР у сталіцы Манголіі Улан-Батары.
У 1991—1993 гадах працавала ў пасольстве ЗША ў Маскве, дзе адказвала за сувязі з урадам Барыса Ельцына. У 1993—1996 гадах працавала ў апараце намесніка дзяржаўнага сакратара ЗША Строўба Толбата, дзе пад старшынствам сенатара Рычарда Лугара займалася пытаннямі Расіі, яе суседзяў і пашырэння НАТА. Яна працавала над пытаннямі ядзернага раззбраення Украіны, Казахстана, Беларусі, палітыкай у адносінах да Босніі, Косава і Гаіці.
У 1997—1999 гадах — намеснік дырэктара па справах былога СССР у Дзяржаўным дэпартаменце, адказвала за палітыку ЗША ў дачыненні да Расіі і краін Каўказа. Узнагароджана міністрам абароны медалём за працу падчас вайны НАТА супраць Югаславіі.
У 1999—2000 гадах працавала ў Савеце па міжнародных адносінах, дзе займалася ўплывам антыамерыканізму на адносіны ЗША з іншымі буйнымі сусветнымі дзяржавамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.