From Wikipedia, the free encyclopedia
Візантыйска-сельджукскія войны — шэраг ваенных канфліктаў у Малой Азіі і Сірыі паміж візантыйцамі і качавымі туркамі-сельджукамі ў другой палове XI стагоддзя; візантыйцамі і Іканійскім султанатам у XI-XIII стст.
Візантыйска-сельджукскія войны | |||
---|---|---|---|
Дата | 1048—1308[1] | ||
Месца | Малая Азія, Арменія, Сірыя, Эгейскае мора, Фракія | ||
Вынік | Захоп туркамі-сельджукамі значных тэрыторый Візантыі, пачатак візантыйска-асманскіх войнаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Туркі-сельджукі былі качэўнікамі з Туркестана, якія прыступілі да заваяванняў у XI стагоддзі. Спачатку яны скарылі Іран, затым уварваліся ў Арменію, Сірыю, Палесціну. Да сярэдзіны стагоддзя імперыя сельджукаў уключала значную частку Сярэдняй Азіі, Іран і Двурэчча. У 60-я гады XI стагоддзя адбыліся першыя сутыкненні паміж арміяй Візантыі і сельджукамі. Спачатку візантыйцы паспяхова ваявалі і нават здолелі выцесніць сельджукаў з занятага імі Манцыкерта, аднак у 1071 пацярпелі разгромнае паражэнне ў бітве пры Манцыкерце і за 10 наступных гадоў пазбавіліся практычна ўсіх уладанняў у Малой Азіі.
Аднак ужо ў 1080-я гады Візантыя перайшла ў контрнаступленне: у пачатку яна вярнула сабе некаторыя прыбярэжныя тэрыторыі ў Малой Азіі, а ў 1097 годзе з дапамогай крыжакоў авалодала Нікеяй, Смірнай і шэрагам іншых гарадоў на захадзе Малой Азіі. Сельджукі абгрунтоўваюцца ў Іконіі (Коньі) і ўтвараюць тут сваю невялікую дзяржаву. На працягу XII стагоддзя Візантыя прадпрымае шэраг няўдалых спроб выбіць сельджукаў з Малой Азіі. Але ні імператару Іаану II, які праўда адбіў шэраг земляў на захадзе і поўначы паўвострава і захапіў Кастамон і Гангры — 2 найбуйнейшыя гарады Пафлагоніі, ні Мануілу I, які спрабаваў авалодаць Дарылеем і Суўлеем — стратэгічнымі крэпасцямі, а затым пайшоў прама на Іконій, па шляху да якога ён патрапіў у засаду і ў 1176 годзе пацярпеў разгромнае паражэнне ад сельджукаў у бітве пад Мірыякефаланам, зрабіць пералому ў суадносінах сіл не ўдалося, бо туркі замацаваліся ў раёне Іконій-Кесарыя-Севастыя, які быў імі каланізаваны, а мясцовае элінізаванае насельніцтва — асімілявалася[2], таксама заходнія землі імперыі былі важнейшыя дла імператараў, чым усход, дзе толькі ўзбярэжжы і паўн.-зах. займала грэчаскае насельніцтва, якое паступова выцяснялася турэцкім.
XIII стагоддзе адносна спакойны, адбываецца толькі некалькі канфліктаў паміж Нікейскай імперый (пераемніцай Візантыі) і Іканійскім султанатам.
Пасля нашэсця манголаў у сярэдзіне XIII стагоддзя Іканійскі султанат прыходзіць у заняпад і распадаецца на мноства бейлікаў, адзін з якіх — Асманскі, у будучыні стане вялікай імперыяй, якая знішчыць Візантыю і мноства іншых дзяржаў.
Візантыйская імперыя была прамой спадчынніцай Рымскай імперыі; датай яе ўзнікнення прынята лічыць 395 год — год падзелу адзінай Рымскай імперыі на заходнюю і ўсходнюю, хоць яшчэ пры Канстанціне I цэнтр імперыі перамясціўся менавіта на ўсход, у будучую Візантыю. У IV стагоддзі Рымская імперыя стаяла перад шэрагам эканамічных і палітычных крызісаў, таму перанос сталіцы і падзел імперый быў непазбежным працэсам. У V стагоддзі Заходняя частка імперыі перажывае глыбокі крызіс і ў 476 спыняе сваё існаванне, тады як на ўсходзе імперыя наадварот умацоўваецца і займае абарончую пазіцыю.
У VI стагоддзі імперыя перажыла нашэсці персаў, а таксама розных варвараў, у сярэдзіне стагоддзя, пры Юстыніяне, Візантыя перайшла ў контрнаступленне і адваявала частку тэрыторый былой заходняй імперыі. Аднак ужо ў VII стагоддзі большая частка тэрыторый імперыі апынулася захопленай арабамі.
Падчас кіравання Македонскі дынастыі (X-першая палова XI стагоддзя) Візантыі ўдалося адваяваць у арабаў частку Сірыі, Кіпр, Крыт, а таксама захапіць значную частку Арменіі.
Але пасля смерці Васіля II у імперыі пачалася смута, змяняліся адзін імператар за іншым, але ўнутранае становішча імперыі было такое, што яна была не ў стане супрацьстаяць знешнім пагрозам. Як раз у той час на ўсходзе з'яўляецца новая пагроза не толькі для Візантыі, але і для ўсяго Блізкага ўсходу ў цэлым — качавыя туркі-сельджукі. Спалучаючы ў сабе цягу да заваяванняў і цудоўную конніцу туркі хутка авалодалі Іранам і Месапатаміяй, у 1055 авалодалі сталіцай Абасідскага халіфата — Багдадам і неўзабаве выйшлі да межаў Візантыі. Пачаліся першыя памежныя сутычкі Візантыйскай арміі і сельджукаў. Спачатку візантыйцы атрымалі некалькі перамог і здолелі адбіць крэпасць Манцыкерт, аднак пасля катастрафічнага паражэння пры Манцыкерце ў 1071 імперыя не здолела абараняцца далей. Адначасова з гэтай падзеяй сельджукамі быў захоплены Іерусалім у Фацімідскага халіфата.[3] А ў 1073 годзе сельджукі пачалі планамерны наступ углыб візантыйскай Малой Азіі і за 10 наступных гадоў практычна цалкам скарылі яе.
Толькі праз 25 гадоў пасля пачатку сельджукскіх заваяванняў, у 1097 годзе, Візантыйская імперыя нанесла ўдар у адказ, з дапамогай крыжакоў, і здолела вярнуць сабе тэрыторыі ў заходняй і паўночнай Малой Азіі.
Гл. таксама
Туркі-сельджукі пачалі свае заваяванні ў Азіі ў раннім XI стагоддзі, захапілі спачатку шмат земляў у Сярэдняй Азіі[4], а неўзабаве скарылі Іран і ў 1055 захапілі сталіцу Абасідаў — Багдад[5]. Тым часам візантыйцы падпарадкавалі Эдэсу і значна ўзмацнілі свой уплыў у Сірыі і Арменіі. У 1067 годзе туркі здзейснілі першы буйны напад на землі Візантыі — быў разрабаваны горад Кесарэя. У 1069 туркі прасунуліся далей у Малую Азію і разрабавалі Конью.
У 1071 годзе падышоў час генеральнай бітвы паміж Візантыяй і туркамі-сельджукамі. Візантыйцы тым часам адбілі ў туркаў Манцыкерт і вывелі 100-тысячнае войска для знішчэння ворагаў. Туркі-сельджукі мелі невялікую армію, аднак іх конніца дапамагла ім выйграць бітву. Цяжкія візантыйскія воіны не маглі хутка рэагаваць на напады сельджукаў, да таго ж паўсюль была здрада, Раман IV, імператар Візантыі, быў акружаны, адчайна біўся, але быў запалонены і дастаўлены да турэцкага султана Алп-Арслана. На ўмовах перадачы сельджукам крэпасцей Антыёхія, Манцыкерт, а таксама вялікай даніны Раман IV быў адпушчаны. Аднак ён быў ужо зрынуты ў сталіцы.
У 1071 годзе, пасля паражэння пры Манцыкерце, Раман IV быў зрынуты ў Канстанцінопалі, а затым абложаны ў Адане. Пасля таго, як былога імператара выдалі мяцежнікам, уладу ў сталіцы захапіў Міхаіл VII Парапінак[6]. Ён абвясціў, што ўсе дагаворы, заключаныя Раманам IV з сельджукамі аб'яўляюцца незаконнымі і касуюцца. Пасля таго, як вестка пра гэта дашлі да Алп-Арслана, туркі пачалі новы буйнамаштабны наступ углыб візантыйскіх уладанняў. Тым часам у Візантыі ішла грамадзянская вайна, адбываўся развал рэштак арміі, улада ў Канстанцінопалі была нестабільнай. У 1073 пачалося хуткае прасоўванне сельджукаў углыб Малой Азіі. Заваяванні сельджукаў уяўлялі сабой рабаванне мірнага насельніцтва, а таксама захоп досыць багатай здабычы. Візантыйскае войска было не ў стане аказваць якое-небудзь супраціўленне і ўжо ў 1077 сельджукі падступілі да сцен Нікеі.
Бязлітасная барацьба за Нікею ў 1077—1078 скончылася паражэннем Візантыі і заняццем сельджукамі Нікеі. Неўзабаве сюды была перанесена сталіца іх дзяржавы.
У 1077 у Візантыі ў выніку чарговага перавароту прыйшоў да ўлады састарэлы палкаводзец Нікіфар III Ватаніят. Як раз у той час на імперыю напалі нарманы, таму арміі Візантыі даводзілася раздзірацца на 2 франты. Аднак новы таленавіты палкаводзец, Аляксей Камнін здолеў разбіць ворагаў, што стала пераломам у вайне.
У 1096 годзе ў Канстанцінопаль сталі прыбываць першыя воіны-крыжакі, для барацьбы з сельджукамі і вызвалення Малой Азіі. У 1097 пачалася аблога Нікеі, якая доўжылася больш за месяц; толькі дзякуючы ўмеламу тактычнаму ходу візантыйцаў Нікею ўдалося ўзяць. У 1097 годзе дзякуючы крыжакам Візантыі ўдалося вярнуць пад свой кантроль некаторыя буйныя гарады Малой Азіі (Смірна, Нікамедыя, Сарды).
У пачатку XII стагоддзя туркі зрабілі спробу адваяваць старчаныя землі, але гэтым разам перамогу атрымаў Аляксей I Камнін, які не толькі выцесніў турак з захаду Малой Азіі, але і ліквідаваў пагрозу ад іх набегаў.
Пасля зняцця аблогі Нікеі ў 1113 годзе пагроза турэцкага заваявання горада была адсунута амаль на 200 гадоў. На працягу гэтых двух стагоддзяў адбылося некалькі бітваў у Малой Азіі, але ўжо не ля сцен Нікеі.
У перыяд з 1118 па 1176 Візантыйская імперыя ўзмацнялася і адваявала ў сельджукаў значныя тэрыторыі ў Малой Азіі.
Іаан II Камнін, сын Аляксея I, вёў паспяховыя войны з туркамі і нават здолеў адваяваць у іх Кастамон і Гангру, але яго паход углыб уладанняў сельджукаў, у Кападокію, скончыўся правалам.
Мануіл I Камнін накіроўваў сваю ўвагу больш на заходнія справы і нават пагадзіўся плаціць даніну туркам. Катастрофай для візантыйцаў стала разгромнае паражэнне пры Мірыякефалане ў 1176 годзе, калі велізарная армія імперыі была разбіта лёгкімі сельджукамі-коннікамі.
Плаўны скон магутнасці Візантыі пачаўся ў канцы XII стагоддзя, пасля 1180 (год смерці Мануіла I). У пачатку кіраванне было перададзена малалетняму Аляксею II, потым непапулярнаму Андроніку, а ў 1185 дынастыя Камнінаў была зрынута. Тым часам пачалося чарговае ўзмацненне сельджукаў, якія перайшлі да новых захопаў у 1180-я і ў 1190-я гады. Імперыя страціла значныя тэрыторыі ў Малой Азіі, а таксама на Балканскім паўвостраве.
Пасля падзей Чацвёртага Крыжовага паходу Візантыйская імперыя апыняецца падзеленай на некалькі невялікіх дзяржаў, ужо няздольных належным чынам абараняцца. У XIII стагоддзі, Нікейская імперыя — новы сусед сельджукаў на захадзе паспяхова абараняецца і нават часткова адваёўвае тэрыторыі. Аднак да канца стагоддзя, пасля аднаўлення Візантыі, захад Малой Азіі, дзе раней размяшчалася Нікейская імперыя, апусцеў і ў пачатку XIV стагоддзя становіцца лёгкай здабычай для турак-асманаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.