From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікі́фар III Ватанія́т (грэч. Νικηφόρος Βοτανειάτης); каля 1002 — 10 снежня 1081) — візантыйскі імператар, які кіраваў з 1078 па 1081 гады. Ён належаў да сям’і, якая сцвярджала, што мае сваё паходжанне ад іншай візантыйскай сям’і Фокаў[2].
Нікіфар III Ватаніят | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Νικηφόρος Γ' Βοτανειάτης | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл VII | ||||||
Пераемнік | Аляксей I | ||||||
Нараджэнне |
каля 1001 |
||||||
Смерць |
10 снежня 1081 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Michael Botaneiates[d] | ||||||
Жонка | Марыя Аланская[1] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікіфар Ватаніят, паводле словаў Врыенія Малодшага, быў «адным з мужных мужоў Усходу», стаў імператарам ужо ў вельмі старэчым узросце. У пачатку 1077 года імператар Міхаіл VII зрабіў яго галоўнакамандуючым усходніх войскаў, а ў кастрычніку таго ж года Ватаніят адкрыта абвясціў пра пачатак паўстання, ачолены ім жа, і загадаў збіраць рассеяныя па Азіі войскі. З Фрыгіі ён рушыў у Віфінію, але меў вельмі мала сіл. Толькі пасля таго, як яго адкрыта падтрымаў найважнейшы горад Нікея, мяцеж стаў разрастацца і неўзабаве ахапіў усю Азію. У сталіцы Візантыі, Канстанцінопалі, таксама адбылося абурэнне. Імператар Міхаіл добраахвотна вырашыў пакінуць трон і пастрыгся ў манахі.
Авалодаўшы ўладай, Нікіфар, хоць быў ужо даволі стары, ажаніўся з прыгажуняй імператрыцай Марыяй Аланскай. Ён усяляк стараўся прыцягнуць да сябе прыхільнасць грамадзян і шчодра раздаваў падарункі. Вядома, усё гэта прывяло да таго, што выдаткі сталі далёка перавышаць даходы, і з’явіўся недахоп у грошах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.