Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаан Залатавуст, Ян Хрызастом (грэч. Ἰωάννης ὁ Χρυσόστομος; каля 347 — 14 верасня 407) — архіепіскап Канстанцінопальскі, багаслоў, шануецца як адзін з трох Сусветных свяціцеляў і настаўнікаў разам са свяціцелем Васілём Вялікім і Рыгорам Багасловам.
Іаан Залатавуст | |
---|---|
ὁ ἅγιος Ἰωάννης ὁ Χρυσόστομος | |
| |
Дата нараджэння | не раней за 344 і не пазней за 354 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 14 верасня 407 |
Месца смерці | |
Шануецца |
у праваслаўі у каталіцызме у Англіканскай царкве у лютэранстве у Старажытнаўсходніх цэрквах |
У ліку | Свяціцель |
Дзень памяці | у праваслаўі — 30 студзеня (12 лютага) і 13 (26) лістапада, у каталіцызме — 13 верасня |
Працы | шматлікія багаслоўскія сачыненні |
Падзвіжніцтва | пастырства |
Маці | Anthusa[d][3] |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У шэрагу хрысціянскіх цэркваў шануецца як святы. У праваслаўі, з прычыны таго што дзень яго смерці прыпадае на свята Узвышэння Святога Крыжа яго памяць перанесена на 13 лістапада па юліянскім календары; Праваслаўная царква таксама здзяйсняе яго памяць 27 студзеня (перанясенне мошчаў) і ў Саборы трох свяціцеляў 30 студзеня па юліянскім календары. У Канстанцінопальскай і Эладскай цэрквах яго памяць здзяйсняецца 13 лістапада, 27 студзеня і 30 студзеня па новаюліянскім календары, у Каталіцкай царкве — 13 верасня. Акрамя таго, Сусветная патрыярхія ў 2004 годзе ўстанавіла святкаванне 30 лістапада ў гонар перанясення з Рыма ў Стамбул мошчаў Рыгора Багаслова і Іаана Залатавуста.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.