вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кія Рагі́[1] (трансліт.: Vialikija Rahi, руск.: Великие Роги) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 697 чал. (2010). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 92 км ад Гомеля.
Вёска
Вялікія Рагі
|
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года валоданне князя Л. М. Галіцына. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, цагельня. У 1909 годзе 920 дзесяцін зямлі, у Стрэшынскай воласці. Дзейнічала царкоўна-прыхадская школа.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 16 двароў, забілі 37 жыхароў. 45 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтр — вёска Саланое). Працуе пачатковая школа. Да 8 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.