Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Пятровіч Жу́каў[1] (руск.: Василий Петрович Жуков, 1922 — 12 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Нарадзіўся ў вёсцы Бярозаўка (зараз у Бялёўскім раёне Тульскай вобласці Расіі). Скончыў пачатковую школу, потым сямігодку ў горадзе Багародзіцк. Працаваў у паравозным дэпо вучнем слесара, слесарам. У кастрычніку 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім і Заходнім франтах у складзе 1324-га стралковага палка 413-й стралковай дывізіі. Удзельнік абароны Тулы, Тульскай, Калужскай, Ржэўска-Вяземкай наступальных аперацый. У лютым 1942 г. пры выхадзе з акружэння прапаў без вестак. Ваяваў у складзе 277-га партызанскага палка[2]. У 1944 годзе ў другі раз быў прызваны ў Чырвоную Армію, у 1090-ы стралковы полк 323-й Бранскай стралковай дывізіі[2].
Камандзір кулямётнага разліку старшы сяржант Жукаў вызначыўся ў ліпені 1944 г. ў баі за горад Масты (Гродзенская вобласць, Беларусь). Адбіў 3 котратакі праціўніка. У час наступнай контратакі з падтрымкай танка, кулямётным агнём адрэзаў ад іх пяхоту. Убачыўшы, што танкі праціўніка рухаюцца на камандны пункт роты, падбіў гранатамі адзін з іх. Загінуў у гэтым баі.
Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Масты[3].
Імем Героя названая вуліца ў горадзе Масты, на будынку дэпо станцыі Вузлавая (Тульская вобласць) і ў вёсцы Навінка (Мастоўскі раён) устаноўлены мемарыяльныя дошкі[3]. Імя В. П. Жукава высечана на помніку героям-тулякам ў горадзе Тула[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.