Новасаматэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Новыя Саматэвічы.

Хуткія факты Новасаматэвіцкі сельсавет, Краіна ...
Новасаматэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Касцюковіцкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Саматэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 743
Плошча 219,28 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
Закрыць

Старшыня сельсавета — Віталь Уладзіміравіч Стральцоў, намеснік старшыні — Дзмітрый Аляксеевіч Цярэшанкаў.

Геаграфія

Новасаматэвіцкі сельсавет знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Касцюковіцкага раёна. На тэрыторыі сельсавета працякаюць рэкі Беседзь, Грэбля, Зубр, Сураў, праходзіць аўтамабільная дарога КлімавічыКасцюковічы — мяжа з Расійскай Федэрацыяй, а таксама чыгунка КрычаўУнеча.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бялынкавіцкі сельсавет у складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бялынкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Вішэнскі, Гарбачоўка, Зарэчча, Канічы і Фёдараўка), таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Касцюковіцкага гарсавета перададзены вёскі Ліпаўка і пасёлак Мельякоўка[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[2]. У 1993 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтворана вёска Новыя Саматэвічы, куды былі пераселены жыхары вёскі Саматэвічы, якая моцна пацярпела ад забруджвання радыёнуклідамі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 27 снежня 2013 года скасавана вёска Трусак[3]. 19 красавіка 2017 года Бялынкавіцкі сельсавет быў перайменаваны ў Новасаматэвіцкі з пераносам адміністрацыйнага цэнтра з Бялынкавічаў у аграгарадок Новыя Саматэвічы[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2357 чалавек[5], з іх 91,8 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1743 чалавекі[7]

Інфраструктура

На тэрыторыі сельсавета дзейнічаюць 3 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 2 лясгасы, чыгуначная станцыя Бялынкавічы.

Адукацыю забяспечваюць 2 сярэднія школы, у адной з якіх размяшчаецца музей Аркадзя Куляшова (вёска Новыя Саматэвічы)[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Новосамотевичский сельский Совет (руск.). Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт (2018). Архівавана з першакрыніцы 11.04.2019. Праверана 25.06.2019.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.