былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Канічы.
Каніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Касцюковіцкі раён |
Уключаў | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Канічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 снежня 1959 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бялынкавіцкага (5 населеных пунктаў: Вішэнскі, Гарбачоўка, Зарэчча, Канічы і Фёдараўка) і Дзямідавіцкага (3 населеныя пункты: Вітунь, Вялікая Мухаўка і Малая Мухаўка) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.