![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Flag_of_Bosnia_and_Herzegovina.svg/langbe-640px-Flag_of_Bosnia_and_Herzegovina.svg.png&w=640&q=50)
Боснія і Герцагавіна
краіна ў Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́снія і Герцагаві́на[1] , таксама нефармальна Боснія-Герцагавіна, БіГ, або проста Боснія (басн.: Bosna i Hercegovina, харв.: Bosna i Hercegovina, лац. сербск.: Bosna i Hercegovina, кір. сербск.: Босна и Херцеговина) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, Рэспублікі Сербскай і акругі Брчко. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg — ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на паўднёвым усходзе з Чарнагорыяй. Мае выхад да Міжземнага мора. Большая частка насельніцтва краіны - мусульмане славянскага паходжання.
Хуткія факты
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Боснія, значэнні.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Map_Bih_entities_Belarusian.svg/640px-Map_Bih_entities_Belarusian.svg.png)