Беларусы ў лівійскім канфлікце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падчас грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 2011 года ў Лівіі прадстаўнікі паўстанцаў, рабочая група ААН і шматлікія СМІ неаднаразова заяўлялі аб дапамозе ўрадавай арміі Муамара Кадафі з боку беларускіх ваенных саветнікаў і наймітаў. Урад Беларусі афіцыйна адмаўляў падобнага роду інфармацыю. Меркаванне ваенных і палітычных аналітыкаў па пытанні беларускага ўдзелу ў канфлікце адрозніваюцца. Адны спасылаліся на слабую доказную базу і магчымую інфармацыйную вайну. Іншыя дапускалі дадзены факт, абгрунтоўваючы яго наяўнасцю моцных даваенных сувязяў дзвюх краін і распаўсюджваннем практыкі найміцтва ў асяроддзі былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Беларусі.
Беларусы ў лівійскім канфлікце | |
---|---|
| |
Гады існавання | 2011 |
Краіна | Беларусь |
Тып | Ваенныя спецыялісты Беларусі, Найміты з былых савецкіх рэспублік у Афрыцы |
Складаецца з | агульнавайсковыя спецыялісты, лётчыкі, танкісты, тэхнікі-рамонтнікі, спецыялісты спецаперацый |
Функцыя | садзейнічанне ў баявых дзеяннях |
Колькасць |
|
Дыслакацыя | Лівія |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) |
Так ці інакш, але па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з рэжымам Кадафі лівійскімі баевікамі захоплены чацьвёра беларусаў, якія былі вызвалены намаганнямі дыпламатаў і спецслужбаў.
Паралельна гэтаму праходзіла інфармацыя аб удзеле наймітаў з Чорнай Афрыкі, Блізкага Усходу і Усходняй Еўропы, у тым ліку грамадзян такіх краін як Румынія, Сербія, Украіна, Казахстан і Расія[1]. Паслугамі розных замежнікаў карысталіся што ўлады, што і паўстанцы.