Ваенныя спецыялісты Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асноўны артыкул: Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь
Ваенныя спецыялісты Беларусі — былыя і дзеючыя ваеннаслужачыя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі ваенізаваных арганізацый і работнікі прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, якія аказваюць падтрымку замежным сілавым структурам. Прадстаўленыя як дзяржаўнымі ваенспецамі і ваеннымі саветнікамі, так і наймітамі[1].
У асобных расійскіх СМІ згадваліся як беларускія «партызаны»[1][2][3].