Найміты з былых савецкіх рэспублік у Афрыцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асноўны артыкул: Найміцтва ў Афрыцы пасля 1960 года
Найміцтва ў былых савецкіх рэспубліках стала следствам цяжкага эканамічнага становішча і скарачэнняў узброеных сіл пасля распаду СССР, што прывяло да выезду часткі ваенных спецыялістаў на заробкі за мяжу, у тым ліку ў зоны баявых дзеянняў Афрыканскага кантынента[1]. Найбольш шматлікімі сярод усіх з’яўляліся групы «салдат удачы» з Расіі, Украіны, Беларусі[2].