Беларускі нацыяналізм
палітычная думка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі нацыяналі́зм — беларуская форма нацыяналізму: ідэалогія і напрамак палітыкі, асноватворным прынцыпам якіх з’яўляецца тэза пра каштоўнасць беларускай нацыі як вышэйшай формы грамадскага адзінства, яе першаснасці ў дзяржаваўтваральным працэсе. Найчасцей за ўсё беларускаму нацыяналізму даецца вызначэнне, як ідэалогіі перавагі беларускай нацыі над астатнімі, блытаючы з нацызмам, што памылкова[1].
Як палітычны рух беларускі нацыяналізм імкнецца да абароны інтарэсаў тытульнай нацыі ў адносінах з дзяржаўнай уладай: абарона беларускай мовы, звяртанне ўвагі на яе прыніжэнне з боку дзяржаўнай улады[2], прыняцце ў якасці дзяржаўных сімвалаў гістарычных бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня»[3][4], развіццё беларускай нацыянальнай самасвядомасці.
Сімволіка беларускага нацыяналізму грунтуецца на старажытным гербе «Пагоня» (ХIII ст.), і бел-чырвона-белым сцягу (распрацаваны Клаўдзіем Дуж-Душэўскім у 1917 годзе). Беларускія нацыяналісты карыстаюцца лозунгам-клічам: «Жыве Беларусь!», і зваротным адказам: «Жыве вечна!». Музычным спевам беларускіх нацыяналістаў з’яляюцца «Ваяцкі марш», гімн «Пагоня» і духоўны гімн «Магутны Божа».