Беларускія найміты ў Кот-д’Івуары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускія найміты ў Кот-д’Івуары — група былых кадравых лётчыкаў і тэхнікаў Узброеных Сіл Беларусь у Рэспубліцы Кот-д’Івуар, меркавана накіраваных пад патранажам французскіх і беларускіх уладаў для аказання дапамогі ўрадавай арміі Ларана Гбагбо ў грамадзянскай вайне 2002—2007 гадоў.
Беларускія найміты ў Кот-д’Івуары | |
---|---|
| |
Гады існавання | лістапад 2002 — лістапад 2004, 2005 |
Краіна | Беларусь |
Тып | Ваенныя спецыялісты Беларусі, Найміты з былых савецкіх рэспублік у Афрыцы, Авіяспецыялісты былых савецкіх рэспублік у Афрыцы |
Функцыя | падрыхтоўка лётчыкаў, рамонт і абслугоўванне авіяцыйнай тэхнікі, садзейнічанне ў баявых дзеяннях |
Колькасць |
|
Дыслакацыя | Кот-д’Івуар |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Рабер Мантоя (меркаваны вярбоўшчык і каардынатар) Патрыс Уэй (пракуратар баявых аперацый) |
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Фотаздымкі, зробленыя не пазней за 4 лістапада 2004. (Апублікаваны ў артыкуле Стэйна Мітцэра і Ёста Оліманса на Oryx Blog. Аўтарства невядома.) | |
Групавое фота беларускіх ваенных спецыялістаў і івуарыйскіх лётчыкаў на фоне Су-25. | |
Івуарыйскія і беларускія тэхнікі разам з чарнаскурым пілотам. | |
Беларускія лётчыкі ў аэрапорце Ямусукра. | |
Узлёт Су-25УБ. У кабіне бачны бледнатвары і чарнаскуры пілоты. | |
Беларусы займаліся перападрыхтоўкай афрыканскіх авіятараў, якія раней эксплуатавалі французскія Dassault/Dornier Alpha Jet, для палётаў на савецкіх штурмавіках Су-25. Івуарыйцы здзейснілі са сваімі замежнымі інструктарамі толькі тры баявых вылету. Падчас апошняга яны выпадкова альбо наўмысна нанеслі ўдар па французскай базе ў Буаке. Інцыдэнт прывёў да захопу французскімі войскамі аэрадрома Ямусукра і выступленняў апалчэння «Маладыя патрыёты» ў Абіджане. Пасля гэтага беларусы неадкладна пакінулі краіну. Праз гады на іх была заведзена крымінальная справа па факце забойства вайскоўцаў. Адзін з наймітаў, Юрый Сушкін, завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.
У той час у Кот-д’Івуары, акрамя грамадзян Беларусі, знаходзіліся таксама наёмныя авіяспецыялісты з Францыі, ПАР, Расіі і Украіны.