![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/LifeSentenceMapNew.png/640px-LifeSentenceMapNew.png&w=640&q=50)
Пажыццёвае зняволенне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пажыццёвае пазбаўленне волі — від крымінальнага пакарання, які складаецца ў пазбаўленні волі на тэрмін ад моманту ўступлення прысуда суда ў законную сілу і да біялагічнай смерці зняволенага. Станам на 2017 год у свеце каля 400 000 чалавек адбывалі пажыццёвае пазбаўленне волі альбо тэрміны заключэння загадзя даўжэй працягласці жыцця[1][2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/LifeSentenceMapNew.png/640px-LifeSentenceMapNew.png)
■ — не ўжываецца
■ — ужываецца
■ — ужываецца з абмежаваннямі ■ — невядома
У некаторых краінах, дзе няма смяротнага пакарання, пажыццёвае пазбаўленне волі выкарыстоўваецца замест яе як эквівалент і звычайна ўжываецца па тым жа самым артыкулам, па якіх раней прадугледжвалася смяротнае пакаранне. У іншых краінах, дзе смяротнае пакаранне існуе, пажыццёвае пазбаўленне волі нярэдка з’яўляецца яе альтэрнатывай і можа быць прызначана абвінавачанаму па «смяротных» артыкулах крымінальнага заканадаўства па рашэнні суда альбо прысуджаны да смяротнага пакарання можа быць памілаваны вышэйшай службовай асобай дзяржавы або штата (прэзідэнтам, манархам, губернатарам і г.д.)[3].
У многіх выпадках прысуд да пажыццёвага пазбаўлення волі не азначае, што асуджаны сапраўды правядзе ўсё астатняе жыццё ў месцах пазбаўлення волі. Заканадаўства краіны можа прадугледжваць максімальны дапушчальны тэрмін адбыцця пакарання або магчымасць датэрміновага вызвалення пры пэўных умовах і пасля адбыцця пэўнага тэрміну пакарання[3].
Варта адзначыць, што ў дзяржавах, дзе няма пажыццёвага, замест гэтага прымяняюцца вельмі вялікія тэрміны[3].