Oryx (сайт)
нідэрландскі сайт ваеннай аналітыкі і даследавання ваенных дзеянняў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Oryx, або Oryxspioenkop — нідэрландскі сайт ваеннай аналітыкі[2] і даследавання ваенных дзеянняў, які збірае інфармацыю з адкрытых крыніц[3].
Oryx | |
---|---|
URL | oryxspioenkop.com (англ.) |
Аўтар | Joost Oliemans[d] |
Пачатак працы | 2013 |
Канец працы | 1 кастрычніка 2023[1] |
Сайт вядуць Стэйн Мітцэр і Ёст Оліманс, якія раней працавалі ў Bellingcat[4].
Орыкс створаны ў 2013 годзе і спачатку вывучаў баявыя дзеянні ў Сірыі[5], пазней ў Нагорным Карабаху[6][7]. Мітцэр і Оліманс таксама выдалі кнігу пра паўночнакарэйскія Узброеныя сілы[5].
Стаў стаў міжнародна вядомы падчас расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, падлікам і адсочваннем матэрыяльных страт на аснове візуальных доказаў і даных з адкрытых крыніц (OSINT) і сацыяльных сетак.[8][9][10] Oryx рэгулярна цытуюць вядучыя СМІ, у тым ліку Forbes,[11], The Wall Street Journal[12], CNN,[9] Reuters,[13] The Guardian,[14] Newsweek[15], CBS News[16], National Interest[17], а таксама расійскія і рускамоўныя выданні Радыё «Свабода»[18], Руская служба BBC[19][20], Голас Амерыкі[21][22], DW[23], Новая газета[24], Российская газета[25][26].
Таксама даныя сайта выкарыстоўваюць у сваіх працах ваенныя аналітычныя цэнтры і даследчыя інстытуты, у тым ліку IISS[27], RUSI[28], ЦАСТ[en][6], FOI[29].
Forbes назваў Oryx «найнадзейнешай крыніцай па канфлікце на дадзены момант», а яго працу «выбітнай»[30]. У сувязі з тым, што Oryx улічвае толькі візуальна пацверджаныя страты, яго лічбы часта лічаць самымі мінімальнымі зыходнымі данымі для ацэнак страт[2][30].