![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/Idioma_bielorruso.png/640px-Idioma_bielorruso.png&w=640&q=50)
Беларуская мова
усходнеславянская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям’ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Расіі, Літве, Латвіі, Украіне[3]. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.
Беларуская мова | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | беларуская мова |
Краіны |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Афіцыйны статус |
![]() ![]() |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 7 млн. чал. |
Статус | патэнцыйна ўразлівая[2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць |
Беларускі кірылічны алфавіт Часткова: беларускі лацінскі алфавіт Выйшаў з ужытку: беларускі арабскі алфавіт |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | бел 090 |
ISO 639-1 | be |
ISO 639-2 | bel |
ISO 639-3 | bel |
WALS | blr |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 335 |
Ethnologue | bel |
Linguasphere | 53-AAA-eb |
ABS ASCL | 3401 |
IETF | be |
Glottolog | bela1254 |
![]() |
Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Літаратурная мова гістарычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі[4].[⇨]
Алфавіт літаратурнай мовы створаны на аснове кірыліцы. Часам выкарыстоўваецца беларуская лацінка (гл. беларускі лацінскі алфавіт).
У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[5]: нормы беларускай мовы, распрацаванай у 1933 годзе і рэфармаванай у 1957 і 2008 гадах, і нормы, распрацаванай Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, так званай «тарашкевіцы».