Беларуская граматыка (1934)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Правапіс беларускай мовы» (1934) — нарматыўныя (1934—1958) правапіс і граматыка беларускай мовы, выдадзеныя ў 1934 годзе ў Менску асобнай кнігай стотысячным тыражом пад рэдакцыяй Андрэя Александровіча для рэфармавання беларускай граматыкі (1933)
Правапіс уключаў шэраг палажэнняў забароненага праекту рэформы Правапіснай камісіі Некрашэвіча (1930), але дадаткова ўтрымліваў і змяненні ў граматыцы[1].
У параўнанні з граматыкай Тарашкевіча (1918) быў узмоцнены марфалагічны прынцып будовы граматыкі, шэраг правіл спрасцілі і ўпарадкавалі.
Правапіс слоў замежнага паходжання прывялі ў большую адпаведнасць з беларускай фанетыкай, але прынцып акання, хоць і пашыраны, распаўсюдзіўся на ненаціскныя «э» і «е» вельмі абмежавана. Прынцып екання на гэтакія словы, аднак, не пашырылі.
Дадаткова ўвялі палітычна матываваныя выняткі (г. зв. «словы інтэрнацыянальнага рэвалюцыйнага паходжання», напр., комуніст, большэвік і пад.)