Баварска-Штраўбінгскае герцагства (ням.: Teilherzogtum Bayern-Straubing), таксама вядомае як Штраўбінг-Галандскае герцагства (ням.: Teilherzogtum Straubing-Holland) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1353—1432 гадах. У склад герцагства ўваходзілі розныя ўладанні, шырока рассеяныя па тэрыторыі Свяшчэннай Рымскай імперыі: паўночная частка Ніжняй Баварыі (з цэнтрам у горадзе Штраўбінг), а таксама графствы Галандыя, Зеландыя, Эно (Генегау) і Фрызія.
Герцагства | |||
Баварска-Штраўбінгскае герцагства | |||
---|---|---|---|
ням.: Teilherzogtum Bayern-Straubing | |||
|
|||
|
|||
Сталіца | Штраўбінг | ||
Рэлігія | Каталіцтва | ||
Дынастыя | Вітэльсбахі | ||
Пераемнасць | |||
< Герцагства Ніжняя Баварыя | |||
Баварска-Інгальштацкае герцагства > Ландсгут-Баварскае герцагства > Баварска-Мюнхенскае герцагства > |
Гісторыя
Пасля смерці ў 1347 годзе імператара Людвіга IV Баварскага засталіся шэсць сыноў і багатая спадчына. Першапачаткова Баварыя знаходзілася пад сумесным кіраваннем братоў, але ў 1349 годзе яна была падзелена на Верхнюю і Ніжнюю. Ніжняя Баварыя пры гэтым дасталася тром сынам: Стэфану II, Вільгельму I і Альбрэхту I. У 1353 годзе адбыўся новы падзел — Ніжняя Баварыя была падзелена на 2 герцагствы. Стэфану дасталася Баварска-Ландсгуцкае герцагства, а Вільгельму і Альбрэхту — Баварска-Штраўбінскае герцагства.
Вільгельм (1330—1388) у 1350 годзе паўстаў супраць маці, Маргарыты II д’Авен (1310—1356), якая кіравала з 1345 года графствамі Галандыя і Зеландыя, патрабуючы перадаць кіраванне Галандыяй і Зеландыяй яму. Гэты канфлікт атрымаў назву Вайна кручкоў і трэскі. Нягледзячы на англійскую дапамогу, Маргарыта пацярпела паражэнне і ў 1354 годзе была вымушана перадаць кіраванне графствамі. Пасля смерці маці ў 1356 годзе Вільгельм атрымаў у спадчыну і Эно. Але пазней у яго пачаліся прыступы вар'яцтва, пасля чаго з 1358 года ён трымаўся ў замку Гаага.
Рэгентам яго ўладанняў стаў яго брат Альбрэхт (1336—1404). Яму прыйшлося ваяваць з герцагам Гелдэрна Эдуардам, душыць мецяжы знаці. Пазней ён наладзіў адносіны з Францыяй. Пасля смерці брата Вільгельма ў 1388 годзе ён атрымаў у спадчыну ўсе яго ўладанні.
Пасля смерці Альбрэхта ў 1404 годзе яго спадчыннікам стаў старэйшы сын Вільгельм II (1365—1417). Ён быў вымушаны душыць мяцеж сеньёраў Аркеля ў Эно, пазней ён дапамог свайму брату Ёгану, скінутаму ў 1406 годзе з пасады льежскага біскупа, вярнуць у 1408 годзе сваю пасаду. Быўшы прыхільнікам герцагаў Бургундыі, Вільгельм умяшаўся на іх боку ў грамадзянскую вайну паміж арманьякамі і бургіньёнамі. У 1415 годзе Эно было спустошана войскамі, якія ўдзельнічалі ў бітве пры Азенкуры.
Пасля смерці ў 1417 годзе Вільгельма II яго ўладанні павінна была атрымаць у спадчыну дачка, Якоба (1401—1436). Але яе дзядзька, льежскі біскуп Ёган III (1375—1425), склаў з сябе сан біскупа і прад'явіў правы на ўладанні брата. У выніку яна захавала за сабой толькі Эно, а Галандыя, Зеландыя і Штраўбінг дасталіся Ёгану. Якоба беспаспяхова змагалася за вяртанне сваёй спадчыны, для чаго спачатку выйшла замуж у 1418 годзе за герцага Брабанта Жана IV, а потым, зразумеўшы, што муж ёй не можа дапамагчы, кінула яго і знайшла прытулак у Англіі, дзе, ануляваўшы папярэдні шлюб, выйшла замуж за Хэмфры, герцага Глостэра.
Пасля смерці Ёгана III пратэктарам яго зямель стаў герцаг Бургундыі Філіп III Добры, з якім Якоба была вымушана памірыцца. Паводле дагавора ў Дэлфце 3 чэрвеня 1428 года Якоба была прызнана графіняй Эно, а Філіп стаў намеснікам яе ўладанняў і спадчыннікам.
Паколькі ў Баварыі выключаўся пераход трона па жаночай лініі, уласна Баварска-Штраўбінскае герцагства па рашэнні імператара ў 1429 годзе апынулася падзелена паміж Баварска-Інгальштацкім, Баварска-Ландсгуцкім і Баварска-Мюнхенскім герцагствамі. Але Якоба да 1432 года насіла тытул герцагіні Баварска-Штраўбінскай. У 1432 годзе яна падняла паўстанне ў Генце супраць Філіпа, але яно было задушана і ў красавіку 1433 года Якоба была вымушана адрачыся ад графства на карысць Філіпа. З гэтага моманту Эно ўвайшло ў склад Бургундскага герцагства.
Герцагі Баварска-Штраўбінгскія
- 1353—1388: Вільгельм I (1330—1388)
- 1353—1404: Альбрэхт I (1336—1404), брат папярэдняга
- 1389—1397: Альбрэхт II (1368—1397), сын папярэдняга
- 1404—1417: Вільгельм II (1365—1417), брат папярэдняга
- 1417—1432: Якаба (1401—1436), дачка папярэдняга, тытулярная герцагіня
- 1418—1425: Ёган III, брат Вільгельма II
Гл. таксама
Спасылкі
- Бавария // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Titles of European hereditary rulers: Bavaria (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 27 верасня 2009.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.