From Wikipedia, the free encyclopedia
Асака ценявая[4] (Carex umbrosa) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Асака (Carex) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Асака ценявая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Carex umbrosa Host, 1801 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 1 — Carex umbrosa |
Суквецце |
Светла-зялёнае ці жаўтавата-зялёная шматгадовая расліна з густадзярністым карэнішчам, без парасткаў.
Шматлікія прамастойныя Сцёблы бліжэй да верхавін шурпатыя, 5—40 см вышынёй[5], невыразна-трохграневыя, пакрытыя ў ніжняй частцы светла-шаравата-бурымі, моцна валакніста расшчэпленымі похвамі адмерлага лісця, карацейшымі за сцябло.
Лісце плоскае, можа быць складзеным, 1,5-3,5 мм шырынёй[5], ліставыя пласцінкі 2-3 мм шырынёй, амаль роўныя сцёблам, адыходзяць ад іх на розных узроўнях.
Суквецце з 2-3 каласкоў: верхні каласок мужчынскі, светлы, ланцэта-булавападобны; ніжнія — жаночыя, з каштанава-бурымі лускавінкамі, на вельмі кароткіх ножках. Мяшэчкі апушаныя, жаўтавата-зялёныя, прадаўгавата-зваротнаяйкападобныя.
Верхні каласок тычынкавы, (0,6[5])1,3—2 см даўжынёй, 3—5 мм шырынёй, светлы, з бледна-іржавымі да белаватых, часам з бурымі лускамі. Песцікавыя каласкі ў ліку 2—3, збліжаныя або трохі расстаўленыя, шчыльныя, з 10—15(20) кветкамі, (0,4[5])0,8—1,5(2) см даўжынёй, яйкападобныя ці даўгаватыя, густыя або друзлыя, сядзячыя ці ніжні на кароткай (да 1 см) ножцы.
Лускі песцікавых каласкоў яйкападобныя, карычневыя і светла-карычневыя, вострыя, са светлым або зялёным кілем, рэдка з кароткай востраканцавінай, карацейшыя за мяшэчак. Мяшэчкі зваротнаяйкападобныя, (2) 2,5-3 мм даўжынёй, у папярочным перасеку тупа-трохграневыя, з 3—8[5] тонкімі невыразнымі жылкамі, ярка-зялёныя, пазней жаўтлява-зялёныя, пакрытыя безуважлівымі мяккімі валасінкамі, з падоўжаным, 0,5-0,7 мм даўжынёй, бурым, наверсе носікам з лёгкай западзінай. Лычыкаў 3, слупок ля аснавання часта трохі патоўшчаны. Ніжні крыючы ліст з кароткай похвай 3-8 мм даўжынёй[5] і вузкалінейнай або шчацінападобнай пласцінкай, карацейшай за суквецце або перавышаючай яго.
Пладаносіць у красавіку-ліпені.
Лік храмасом 2n=62, 66.
Намінатыўны від апісаны з Аўстрыі, Carex umbrosa subsp. pseudosabynensis T.V.Egorova — з поўдня Расійскага Далёкага Усходу, Carex umbrosa subsp. huetiana (Boiss.) Soy — з Паўночна-Усходняй Турцыі і Carex umbrosa subsp. sabynensis (Less. ex Kunth) Kük — з Заходніх Саян.
Асака ценявая ў Берлінскім батанічным садзе |
Атлантычная Еўропа: Бельгія; Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа; Прыбалтыка: Эстонія (наваколлі Тарту); Арктычная частка Расіі: усходняя частка Вяліказямельнай тундры, Карская тундра, Палярны Урал, нізоўі Енісея; Еўрапейская частка Расіі: Ленінградская вобласць, Бранская вобласць, Паўночны і Сярэдні Урал, Нарыльскія горы; Беларусь, месцазнаходжанні сканцэнтраваны пераважна на Палессі: захад і поўдзень вярхоўяў Дняпра; Украіна: Карпаты, Жытомірская вобласць; Каўказ: усе раёны, акрамя Перадкаўказзі; Усходняя Сібір: басейн Ніжняй Тунгускі, Енісейскі камлюк, Якуція на поўнач ад Вілюя, басейн верхняга цячэння Алдана, Прыбайкалле; Далёкі Усход: Прыамур’е, Прымор'е, узбярэжжа Ахоцкага мора, Сахалін, Курыльскія астравы; Заходняя Азія: Паўночна-Заходняя і Усходняя Турцыя; Цэнтральная Азія: Паўночная Манголія; Усходняя Азія: Паўночна-Усходні Кітай, паўвостраў Карэя, Японія.
Расце ў светлых лісцяных і шыракалістых лясах, на палянах, сярод хмызнякоў, на сухіх асакова-рознатраўных лугах, на сырых задзернаваных і шчабністых схілах, на сырых лугавінах сярод прыбярэжных кустоў, у ернікавых тундрах, багністых рэдкалессях, на вапняковых скалах; па схілах, у высакагор’ях і верхняй часткі ляснога пояса, вельмі рэдка ў арктычнай тундры.
Расце невялікімі групамі. Цвіце ў канцы красавіка — пачатку мая, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне пераважна насеннае, радзей вегетатыўнае.
У межах віду вылучаюцца чатыры падвіды[3]:
Ва «Флоры СССР»[5] і Ягоравай Т. В.[6] Carex umbrosa subsp. huetiana (Boiss.) Soy і Carex umbrosa subsp. sabynensis (Less. ex Kunth) Kük разглядаюцца як самастойныя віды.
Занесена ў Чырвоную кнігу СССР з 1978, у Чырвоную кнігу Беларусі з 1981.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.