Асака

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асака

Асака (Carex) — род кветкавых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Асака

Асака варсістая (Carex hirta), тыпавы від роду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex L. (1753)

Сінонімы
  • Diplocarex Hayata (1921)
  • Vesicarex Steyerm. (1951)
Тыпавы від
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39369
NCBI  13398
EOL  29129
GRIN  g:2083
IPNI  13626
Закрыць

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя аднадомныя, радзей двухдомныя расліны з падоўжанымі ці ўкарочанымі карэнішчамі, утвараюць рыхлыя або шчыльныя дзернавіны і купіны. Сцябло суцэльнае, трохграннае, зрэдку амаль цыліндрычнае з вузламі каля асновы, часцей бязлістае. Лісце лінейнае з вострашурпатымі краямі, ніжняе лускападобнае, рознай афарбоўкі. Кветкі аднаполыя, дробныя, адзінкавыя ці ў коласападобных суквеццях. Плод — падобны на арэшак, трохгранны або пукаты, у мяшочку рознай формы (важная сістэматычная прыкмета).

Віды

У сусветнай флоры налічваецца каля 1500 відаў (паводле іншых даных — да 2500). Пашырана на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Большасць відаў трапляецца ў Паўночным паўшар’і, пераважна ва ўмераным і халодным паясах. На тэрыторыі Беларусі большасць відаў расце ў лясных, балотных і прыбярэжна-водных фітацэнозах; некаторыя — дамінанты ў раслінных згуртаваннях: асака вострая (Carex acuta), асака вастраватая (Сагех acutiformis), асака дрыжнікавая, асака валасістая (Carex pilosa), асака бутэлечная (Carex rostrata), асака пузыраватая (Carex vesicaria) і інш.; ля дарог трапляюцца асака касматая (Carex comans), асака заечая (Carex leporina), асака суседняя (Carex contigua) і асака чорная (Carex nigra).

Асака — асноўны торфаўтваральнік на нізінных і пераходных балотах. Большасць яе відаў кармавыя расліны, некаторыя — лекавыя, дэкаратыўныя, тэхнічныя.

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.