Аран
горад у Алжыры From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Алжыры From Wikipedia, the free encyclopedia
Ара́н (араб. وهران — Wahran) — горад-порт на міжземнаморскім узбярэжжы Алжыра. Сталіца аднайменнай правінцыі (вілаета), а ў эпоху французскага каланіяльнага кіравання — аднайменнага дэпартамента. Другі па колькасці насельніцтва горад краіны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Аран быў заснаваны андалускімі маўрамі-гандлярамі ў X стагоддзі (903 год), але ў 1509 годзе быў захоплены іспанцамі, якіх можна лічыць другімі заснавальнікамі горада.
У 1708 годзе заваяваны Асманскай імперыяй, у 1732 годзе адваяваны Іспаніяй. У 1790 годзе землетрасенне цалкам разбурыла горад і ў 1792 годзе ён быў прададзены назад туркам.
У 1831 годзе горад перайшоў да Францыі. Падчас французскага каланіялізму горад з'яўляўся сталіцай 92-га дэпартамента. Да канца XIX стагоддзя з'яўляўся першым па гандлі горадам у Французскім Алжыры, быў добра ўмацаваны. Насельніцтва складала 74,5 тысяч жыхароў.
У першыя гады Другой сусветнай вайны Аран знаходзіўся пад кантролем рэжыму Вішы, а ў снежні 1942 захоплены Саюзнікамі.
Да пачатку алжырскай вайны за незалежнасць канцэнтрацыя еўрапейцаў (каля 85 % у 1921 і 65 % у 1954) у Аране з'яўлялася самай высокай сярод усіх гарадоў у Паўночнай Афрыцы, але па заканчэнні вайны большасць еўрапейцаў і яўрэяў, якія жылі ў горадзе, беглі ў Францыю. У 60-х горад стаў найважнейшым фінансавым і культурным цэнтрам рэгіёна.
Клімат горада субтрапічны з гарачым і сухім летам, халаднаватай і вільготнай зімой.
Клімат Арана (1975-2005) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 16,6 | 17,7 | 19,7 | 21,5 | 23,9 | 27,7 | 30,5 | 31,6 | 29,0 | 25,2 | 20,6 | 17,7 | 21,5 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 10,9 | 12,1 | 13,9 | 15,7 | 18,6 | 22,3 | 24,9 | 25,9 | 23,3 | 19,6 | 15,1 | 12,2 | 16,9 |
Сярэдні мінімум, °C | 5,1 | 6,5 | 8,1 | 10,0 | 13,2 | 16,9 | 19,4 | 20,1 | 17,7 | 14,0 | 9,5 | 6,7 | 12,3 |
Норма ападкаў, мм | 43,6 | 44,4 | 35,0 | 29,6 | 27,2 | 3,8 | 1,8 | 2,7 | 13,2 | 24,8 | 55,5 | 45,2 | 326,8 |
Назва «Аран» паходзіць ад скажонага арабскага Wahran, што ў перакладзе са старажытнай мовы бербераў азначае «Два ільва». Мясцовая легенда кажа, што прыблізна ў 900 г. да н.э. месца сучаснага горада насялялі ільвы. Два апошніх льва былі забіты пасяленцамі на гары, што знаходзіцца на захад ад горада. Гара была названа «Львінай». Два ільва з'яўляюцца сімвалам горада і нават намаляваны на гербе.
Сёння Аран з'яўляецца адным з найбуйнейшых портаў у Паўночнай Афрыцы. Гэта таксама важны фінансавы і культурны цэнтр. У горадзе размешчаны другі па велічыні ў Алжыры ўніверсітэт Es Senia[1].
Прыгарад Арана, Сідзі эль-Хары — радзіма музычнага стылю рай і двух яго самых вядомых выканаўцаў — Шэба Халеда і Рашыда Таха.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.