From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ Дэрэн (фр.: André Derain; 10 чэрвеня 1880, Шату-сюр-Сен — 8 верасня 1954, Гарш) — французскі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар, скульптар, кераміст.
Андрэ Дэрэн | |
---|---|
фр.: André Derain | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 1954[5][6][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Louis Derain[d] |
Жонка | Alice Derain[d] |
Род дзейнасці | мастак, харэограф, скульптар, гравёр, дызайнер касцюмаў, сцэнограф, ілюстратар, дызайнер упрыгожванняў, фатограф, графік, мастак-гравёр, рысавальнік, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | пейзаж[9][10], партрэт[9][10], нацюрморт[9][10], анімалістычны жывапіс[d][10], бытавы жанр[10], гістарычны жывапіс[10], ню[10] і рэлігійны жывапіс[d][10] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | фавізм[9][10] і кубізм[9] |
Уплыў на | Yohanan Simon[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Э. Кар’ера (1898—1899) і ў Акадэміі Жуліяна (1904) у Парыжы. Станаўленне мастака прайшло пад уплывам яго сябра Марыса дэ Вламінка і пазней — Анры Маціса, якія аказалі на яго вялікі ўплыў. Пасля службы ў войску (1900—1904) мастак на два гады (1905—1906) з’ехаў у Вялікабрытанію, дзе стварыў віды Гайд-парку і набярэжных Тэмзы. Гэтыя пейзажы, выкананыя ў духу фавізму, прасякнуты імкненнем перадаць напружанасць жыцця прыроды; іх дэкаратыўны эфект заснаваны на гранічна інтэнсіўным гучанні буйных плям чыстых кантрасных колераў («Лонданская гавань», 1906, Галерэя Тэйт, Лондан). Карціны Дэрэна адразу ж прыцягнулі ўвагу публікі на восеньскім Салоне 1905 года.
Каля 1908 года стыль Дэрэна змяняецца пад уплывам П. Сезана і ранняга кубізму; яго карцінам ўласцівыя рацыяналістычная выразнасць кампазіцый, геаметрычная спрошчанасць і важкасць формаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.