From Wikipedia, the free encyclopedia
Харэагра́фія (ад стар.-грэч.: χορεία — танец, карагод + γράφω — запісваць, пісаць) можа азначаць:
Аснову харэаграфіі складаюць арганізаваныя ў часе і прасторы вобразныя, умоўныя рухі чалавечага цела. Выразныя сродкі харэаграфіі фарміраваліся на працягу стагоддзяў шляхам адбору і абагульнення экспрэсіўнай пластыкі чалавека. Асноўныя з іх — лексіка (рухі, жэсты, позы), малюнак (размяшчэнне ў прасторы), кампазіцыя (драматургія, архітэктоніка). Харэаграфія цесна звязана з музыкай, якая вызначае яе рытміку і эмацыянальны настрой. Вялікую ролю ў харэаграфіі адыгрываюць касцюм і дэкаратыўнае афармленне.
Харэаграфія ўзнікла ў першабытнаабшчынным грамадстве, дзе танец выконваў шмат функцый у жыцці людзей, выяўляў эмацыянальныя пачуцці; быў цесна звязаны з абрадамі, меў магічнае, рытуальнае значэнне, служыў сродкам зносін і перадачы вопыту. Працэсы працы, рухі жывёл і птушак, падзеі рэчаіснасці, паводзіны чалавека перадаваліся з вялікім падабенствам. Паступова пластыка набывала ўмоўны характар, станавілася спецыфічным выяўленнем эстэтычных ідэалаў людзей. У харэаграфіі знаходзілі адлюстраванне пачуцці і думкі народа, асаблівасці нацыянальнага характару, гістарычныя, геаграфічныя, эканамічныя ўмовы яго існавання. З цягам часу адбылася дыферэнцыяцыя харэаграфіі на народную, бытавую і сцэнічную, у якіх, у сваю чаргу, сфарміраваліся розныя танцавальныя формы і жанры. Найвышэйшая форма харэаграфіі — балет, які зарадзіўся ў XVI стагоддзі ў нетрах сінтэтычных музычна-тэатральных паказаў і ў XVIII стагоддзі стаў самастойным відам мастацтва.
Вытокі беларускай харэаграфіі — у старадаўніх абрадах, ігрышчах, карагодах, дзе танец быў цесна звязаны з песняй і драматычным дзеяннем. Яна займала вялікае месца ў творчасці скамарохаў, вядомых на Беларусі з XII стагоддзя. Пазней яе элементы ўваходзілі ў розныя формы тэатральнага мастацтва. Вялікую ролю адыгрывала харэаграфія ў дзейнасці прыватнаўласніцкіх тэатраў буйных магнатаў, дзе ставіліся цэлыя балетныя спектаклі.
У наш час харэаграфія — адзін з найбольш папулярных відаў мастацтва, аснова для творчай дзейнасці шматлікіх аматарскіх і прафесійных танцавальных калектываў і балетнага тэатра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.