![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Fresh_ayran.jpg/640px-Fresh_ayran.jpg&w=640&q=50)
Айран (напой)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Айран (азерб.: Ayran, башк.: Айран, балг.: Айрян, каз.: Айран, карач-балк. Айран, кірг.: Айран, татар.: Әйрән, турэцк.: Ayran, туркм.: aýran, узб.: Ayron, чувашск.: Уйран, абаз.-ХырчIвы) — кісламалочны прадукт, выраблены шляхам мяшанага (малочнакіслага і спіртавога) браджэння з выкарыстаннем заквасачных мікраарганізмаў тэрмафільных малочнакіслых стрэптакокаў, балгарскай малочнакіслай палачкі і дрожджаў з наступным даданнем солі, вады або без іх.[1] Акрамя Турцыі, дзе айран лічыцца нацыянальным напоем, яго можна сустрэць таксама ў Афганістане, Арменіі (пад назвай тан), Азербайджане, на Балканах, у Казахстане, Кыргызстане, Ліване, Сірыі і на ўсім Каўказе.[2]
Айран | |
---|---|
![]() Свежы айран (Стамбул, Турцыя | |
Паходжанне | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |
Айран п’юць астуджаным і часта са смажаным мясам ці рысам,[3] асабліва ў летнія месяцы.[4]