Закісанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закіса́нне (тс. браджэ́нне, збро́джванне, фермента́цыя) — «гэта такі метабалічны працэс, падчас якога рэгенеруецца АТФ, а прадукты расшчаплення арганічнага субстрату могуць служыць адначасна і донарамі, і акцэптарамі вадароду»[1]. Закісанне — гэта анаэробны (адбываецца без удзелу кіслароду) метабалічны распад малекул пажыўных рэчываў, напрыклад глюкозы. Згодна выказвання Луі Пастэра, «закісанне — гэта жыццё без кіслароду». Большасць тыпаў закісання здзяйсняюць мікраарганізмы — аблігатныя ці факультатыўныя анаэробы.
Закісанне | |
---|---|
Матэрыял | арганічная матэрыя[d] |
Вывучаецца ў | Fermentation theory[d] |
Мае актыўны інгрэдыент | Малочнакіслыя бактэрыі[d] і дрожджы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закісанне не вызваляе ўсю наяўную ў малекуле энергію, таму прамежкавыя прадукты закісання могуць выкарыстоўвацца падчас клетачнага дыхання.
- Паняцце закісанне таксама ўжываецца ў шырэйшым сэнсе, для пазначэння бурнага росту мікраарганізмаў у адпаведным асяроддзі. Пры выкарыстанні ў гэтым сэнсе не робіцца адрознення паміж аэробным і анаэробным метабалізмам.
Закісанне часта выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі ці захавання ежы. Кажучы пра закісанне, звычайна маюць на ўвазе закісанне цукру (ператварэнне яго ў спірт) з выкарыстаннем дражджэй, але, напрыклад, пры вытворчасці ёгурту ўжываюцца іншыя тыпы закісання.
Выкарыстанне закісання чалавекам звычайна агадвае ўжыванне адмысловых відаў і штамаў мікраарганізмаў. Віны часам паляпшаюць з выкарыстаннем працэсу узаемнага закісання.