From Wikipedia, the free encyclopedia
Павараная соль, каменная соль (хларыд натрыю, NaCl) — мінерал, харчовы прадукт. Бясколерны, празрысты, можа мець розныя адценні з-за прымесяў. У здробненым выглядзе ўяўляе сабой дробныя крышталі белага колеру.
На Беларусі прамысловыя паклады каменнай солі вядомы на Прыпяцкім прагіне. Распрацоўваецца Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у Мазыры.
Соль жыццёва неабходная для чалавека: удзельнічае ў падтрыманні водна-салявога балансу ў арганізме, натрый-каліевага іоннага абмену, з'яўляецца асноўным механізмам транспартацыі ў клетку пажыўных рэчываў і вываду прадуктаў жыццядзейнасці. Недахоп натрыю (аднаго з кампанентаў хімічнай формулы солі) вядзе да абязводжання арганізму і ўтварэння маршчын, іон хлору з'яўляецца асноўным матэрыялам для выпрацоўкі важнага кампанента страўнікавага соку — салянай кіслаты. Сутачная норма ўжывання солі — 5—6 г. Пры яе ўжыванні ў большай колькасці ўзрастае рызыка гіпертаніі, цяжкіх захворванняў нырак, сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Каменная соль выкарыстоўваецца ў харчовай, тэкстыльнай, фармацэўтычнай, хімічнай прамысловасці, халадзільнай справе, вытворчасці пластмас і інш.
Сярэдняе дзённае спажыванне солі без шкоды здароўю складае 2 грамы[1]. Ёдаваную соль лепей ужываць у салатах, бо пры тэрмічнай апрацоўцы з яе выпарваецца ёд, які з'яўляецца адным са значных элементаў для нармальнага росту і развіцця чалавека. Яшчэ больш за павараную карысная марская соль, якая ўтрымлівае ў сваім складзе прымесі (каля 5%) іншых мінералаў: магнію, кальцыю, калію і да т. п.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.