Адкрыты чэмпіянат Англіі па снукеры 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Англіі 2016 (англ.: English Open 2016) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 16 кастрычніка 2016 года ў «EventCity», у Манчэстэры, Англія. Прызавы фонд турніру склаў £366,000, з якіх £70,000 атрымаў пераможца. Турнір стаў першым спаборніцтвам новай «Серыі хатніх нацый», якая была заснавана ў сезоне 2016/2017 і ўключала ў сябе таксама адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі, адкрыты чэмпіянат Шатландыі і адкрыты чэмпіянат Уэльса, а таксама першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Англіі.
Адкрыты чэмпіянат Англіі 2016 | |
![]() | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 10—16 кастрычніка 2016 |
Арэна | «EventCity» |
Горад | Манчэстэр |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Coral |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £366,000 |
Прызавыя пераможцы | £70,000 |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 9:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 128 |
Колькасць матчаў | 125 |
Колькасць фрэймаў | 723 |
Колькасць соценных серый | 63 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Альфрэд Бёрдэн) |
● Адкрыты чэмпіянат Англіі ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Еўрапейскі Мастэрс | International Championship→ |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/Liang_Wenbo_PHC_2016.jpg/640px-Liang_Wenbo_PHC_2016.jpg)
Першым пераможцам турніру стаў Лян Вэньбо, які перайграў на сваім шляху да тытула Грэма Дота (4:0), Шона Мёрфі (4:3), Фергала О'Браена (4:2), Бэна Вуластана (4:3), Энтані Хэмілтана ў чвэрцьфінале (5:2), чэмпіёна свету 2015 года Сцюарта Бінэма ў паўфінальным матчы (6:2) і Джада Трампа ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 29-гадовы кітаец выйграў свой першы рэйтынгавы турнір у кар'еры, а таксама падняўся ў рэйтынгу з 20-й на 12-ю пазіцыю, якая стала найвышэйшым месцам у кар'еры снукерыста. Апроч таго, Вэньбо стаў другім пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з Кітая (пасля Дзіна Цзюньхуэя) і чацвёртым — з Азіі (пасля Джэймса Уатаны, Марка Фу і Дзіна).